БеЛАЗ (Мінская вобласць)

Sep 27, 2011 18:31

Кожны год, перад днём машынабудаўніка, на жодзенскім заводзе дзе выпускаюць такую вялікія самасвалы праходзіць дзень дзвярэй. А так як мае хлопцы дужа любяць тэхніку, туды мы на выходныя і накіраваліся.



Было такое ўражанне, што ўсе ў горадзе ў гэты дзень проста абавязаны пабываць на заводзе. Бо бясконцыя вераніцы людзей ішлі і ішлі да прахадной завода.


Цэнтральны корпус БелАЗа (адміністрацыйная частка)


Прахадная


Унутраны двор завода


Былі адчынены і цэха, дзе можна было паглядзець на якіх этапах як збіраецца тэхніка.






Мае былі ў захапленні ад памераў гаяк і балтоў.


Каля прахадной быў арганізаваны і гандаль дзіцячымі самасваламі БелАЗ розных памераў (дарэчы іх таксама вырабляюць на заводзе), а таксама прадавалі цукеркі з лагатыпам вядомай тэхнікі.

Але самае цікавае было на перадзе. Гэта пляцоўка дзе шэрагамі стаялі самыя буйныя машыны ў нашай краіне.




Калі стаіш каля такой махіны... то гэта ўражвае.


Вядома дзеці палезлі на колы фоткацца, а так як я пабачыла як здымаюцца ўсе каму непопадзя каля кола і кожны патрапляе ў кадр, была вымушана зарганізаваць чаргу для фотасесій. Дзіва што да мяне ніхто не дадумаўся да гэтага.


Вось яна - самая буйная машына БелАЗа. Можа падымаць да 360 тон.


Памеры самасвалаў уражваюць.


І якім дзіцячым выглядае амаль звычайны самасвал




Дзеці задаволеныя і ўражаныя засталіся ад вандроўкі. Таму... калі ёсць жаданне, то ў наступным годзе абавязкова з'ездзіце на БелАЗ, каб паглядзець гэта ў вачавідку.



А наадваротным шляху, калі ў наступным годзе будзе вам надвор'е спрыяць можыце заехаць на Курган Славы, падлічыць прыступкі, пастаяць на вышыні каб вецер пайграў з вашымі валасамі і пасля вярнуцца ў Мінск.


Дарэчы пра Курган Славы я ўжо пісала і каму цікава то паглядзіце ў тэге "Вандроўкі Беларусь" бо ўжо пяты раз спрабую паставіць спасылку, а яна не ставіцца.



Мінская вобласць, Вандроўкі Беларусь, Вандроўкі, Смалявіцкі раён

Previous post Next post
Up