А вы ведаеце, што зараз па Камсамольскім возеры плавае цеплаход? І каштуе даволі танна, чым мы скарысталіся і пракаталіся ўсім сямействам.
(фота ўзята з сайта
)
Атрымліваецца, што цеплаход гэта прыватная ініцыятыва бізнесоўца, які адрэстаўраваў яго і даў другое жыццё. Кошт квіткоў ўсяго 6 тыс. на чалавека, дзеці пасля 5 год 3 тыс, да 5 год бесплатна. На цеплаходзе дзве палубы, адна на адкрытым паверсе, а другая абсталяваная з крэсламі ўнізе. І хаця было халодна, мы вырашылі пакатацца вядома з вецярком.
Гэты цеплаход робіць лепшае ўражанне, чым яго яшчэ адзін плавучы сябра ў Парку Горкага. Бо тут ён робіць значна больш паваротаў і ахоплівае большую тэрыторыю для агляда. Уладар цеплаходу сказаў, што файна катацца ўвечары, калі бачна падсветка прашпекта, а цеплаход прыве ў начной імгле.
Гэта напрыклад віды пляжнай часткі возера.
Дзецям якія былі на цеплаходзе вельмі спадабалася вандроўка, як мабыць і дарослым, бо тое што з'яўляецца зразумелым для большасці гарадоў свету, для нас гэта адкрыццё і навінка. Крыху здзівіла тое, што па ўсяму возеру растаўлены прыстані, але пакуль у планах цеплахода няма перавозкі людзей да іх, хаця... было б вельмі зручна рабіць такія прыпынкі.
А яшчэ, ў штурвала знаходзіцца сапраўды дзядзечка марак... і калі б было лепшае надвор'е а не пранізваючы вецер, а я на бяду забыла яшчэ пальчаткі дома... то мы б абавязкова сфоткаліся, а так толькі фота за працай.
"Марсель", такая назва цеплахода плавае зранку і да вечара, пакуль ёсць жадаючыя пакатацца. Так што не ўпусціце магчымасці пакуль яшчэ на вуліцы сонца пракаціцца і пабачыць возера з іншых ракурсаў.
А яшчэ ад уладара цеплаходу даведаліся, што ў яго шмат планаў па дабраўпарадкаванню нашай сталіцы, і калі ўсё будзе добра то ў наступным летнім сезоне Мінск надбае файны паб на вадзе з пірацкімі фрэгатамі. :-) Пачакаем, пабачым.