Nov 26, 2007 14:05
Вельмі здзіўлена, што зараз і расійскія рэжэсёры пачынаюць здымаць рэмэйкі. Лічу, што калі здымаецца рэмэйк, то проста ужо не хапае ідэі на новае кіно. Рэмэйкі бываюць часамі лепшымі за першапачатковы фільм, а часамі наадварот. Паглядзела ўчора даволі нашумеўшы фільм Мікіты Міхалкова “12”, а за адно і арыгінал адкуль ён быў перароблены “12 разгненных мужчин” амерыканскі фільм 1957 года. Арыгінал стрымлены, дзе паказана ўся размераная лаканічнасць амерыканскага правасюддзя. А Міхалкоў даволі арыгінальна адаптаваў фільм для расійскага гледача. Ураджвае вядома расійская школа дзе засядаюць прысяжныя, ураджвае падвешаным на сценку піанінам за кратамі, ураджвае шпрыцом у дзіцячых распраналках і ўвогуле ўраджвае стан спартовай залі. Пра склад актораў маўчу, бо склад атрымаўся “зорны” і цудоўны. Пачынала глядзець фільм з думкамі “ну, зараз аблажаю”... але надзіва засталася вельмі задаволеная праглядам. У гэтым выпадку рэмэйк быў варты таго, каб яго адрэмэйлілі для рускіх. :-)
Кіно