Пасля наведвання "Мамаевай Славады" у Кіеве, нам з Пашай дужа было крыўдна за Мінск дзе такога няма, дзе ўвогуле цураюцца чамусьці беларускага. І захацелася нам такога кшталту забаўляльны праэкт прапанаваць зразбіць аднаму бізнэсмэну. Але добрая думна нараджаецца не толькі ў аднаго чалавека... і гэта не можа радаваць.
Каля дома вядзьмаркі. Кіеў, "Мамаева Слабада", травень 2010.
Дыснэйлэнд па-беларуску
У Мінску неўзабаве з’явіцца прататып самага вядомага ў свеце парку забаў. Пабудуюць яго ў сталічным мікрараёне Чыжоўка. Тут узвядуць культурна-забаўляльны і спартыўны комплекс “Чыжоўка-Арэна”, этнакультурны цэнтр “Беларуская спадчына”, новы віток развіцця атрымаюць парк 900-годдзя Мінска і заапарк.
У комплексе “Чыжоўка-Арэна” акрамя сучаснага катка будуць пляцоўкі для баскетбола і валейбола. “Беларуская спадчына” прапішацца недалёка ад заапарка. Архітэктары прапануюць гараджанам зусім новы, арыгінальны праект, якога ў сталіцы яшчэ не было, - своеасаблівы музей пад адкрытым небам, дзейнасць якога будзе накіравана на захаванне і развіццё беларускай культуры. Рыцарскія палацы, пякарні, млын… Тэматычныя пляцоўкі распавядуць аб усіх перыядах жыцця краіны. Напрыклад, у павільёне “Стольны горад”, прысвечаным старажытным княствам, вырастуць крапасная сцяна з уязнымі варотамі, хата ваяводы і іншыя аб’екты тых часоў. А вось на “Сялянскiм падворку” можна будзе адзначыць Купалле, Каляды ці Масленіцу. “Панскi фальварак” дазволіць адчуць сябе шляхцічамі XVIII-XIX стагоддзяў і пакатацца на конях у невялікім манежы. Не менш цікавымі будуць лясная зона і зона прыроды. Хатка рыбака, хатка балотнай ведзьмы, пчальнік, невялікія вальеры для дзікіх жывёл Беларусі і нават магчымасць парыбачыць - усё гэта і шмат іншага надасць свой непаўторны каларыт вобразу сталіцы.
"Раніца", № 25, 24 чэрвеня 2010.
Супер-жанчына з курабойным малатком :-)... а куры нажаль разбяжаліся.