Мінулась, у Кіеве быў адчынены новы парк “Мамаева Слабада”. Парк прысвечаны казакам і іх побыту.
(крыж на развілцы дарог з святым, якому можна памаліцца і папрасіць добрай дарогі)
Яшчэ ў 1990 годзе пад парк быў выдзелен кавалак зямлі, але яго адкрыццё адбылося толькі праз 19 год.
У парку знаходзяцца пабудовы тыповых казацкіх хат, а дакладней двароў. Так усе могуць пахадзіць па падворку дома ганчара, каваля, скарбніцы і гд.
(печка ў адным з дамоў)
(Казацкая скарбніца)
(вокны выглядзяць вось так, што для мяне было вельмі дзіўным)
Таксама на тэрыторыі пасялення знаходзіцца і царква з намагільнымі крыжамі. Усё як мае быць у сапраўдным казацкім пасяленні.
У цэнтры паселішча знаходзіцца пляц, дзе размясціліся гандляры сувеніраў, адзення, і сцэна з гарматамі.
Ёсць у паселішчы і возера з рыбай. І яе там так шмат, не ведаю ці атрымаецца пабачыць, але калі наблізіць фота можна пабачыць як касякі рыбы плаваюць пад вадой. А турыстаў радавала тое, што пры кармёшцы рыбы батонам, яна ледзьве не выскоквала з вады і стаяў такі трэск, што было адчуванне нібыта ў возеры плаваюць не мірныя карасікі, а піраньі.
І што за паселішча без карчмы, якая таксама маецца на тэрыторыі. Але на жаль сталоў мала і працуюць вельмі марудна. І калі мы яшчэ сабраліся былі пасядзець, дык побач сядзелі ўкраінцы, якія чакалі каб заказаць 40 хвілін. Ахвота ў нас адразу адпала.
Ад праходзячых мінакоў-турыстаў парка можна было пачуць размовы пра параўнанне Пірагова і Слабады. Скажу вам, параўнанне не магчыма. І той і іншы парк павінны існаваць, і такіх паркаў павінна быць як мага болей.
Слабада патрэбна па шмат якіх прычынах - але галоўнае гэта тое, што не кожны з турыстаў можа даехаць у Пірагова каб паглядзець на ўкраінскія хаткі, а тут даецца такая магчымасць і парк размешчаны ў цэнтры горада.
І ў нас адразу пачаліся размовы, што файна б было і ў каб у Мінску быў такі парк, з беларускімі хаткамі. Няхай як адгаліненне Строчыц, але каб было. Тэрыторыю пад парк таксама можна знайсці, знайшлі ж месца пад парк “Мініяцюрная Беларусь”. Было б толькі жаданне.
(дом ганчара)
(тыя самыя карасікі-піраньі. Націснуць на фота каб наблізіць.)