Ужо доўгі час рамантуюць мост, ці дакладней будзе сказаць будуюць новы, каля Рэзідэнцыі.
І ў выніку машыны якія пажадаюць патрапіць у госьці павінны праехаць вось па гэтаму маленькаму неказістаму мосціку. Фотку будучага маста выкладу пазней, але скажу адразу ён мне не спадабаўся.
А вось гэта мост ужо для тых хто крочыць.
І каб ён трымаўся накідалі ў рэчку мехі з пяском. Спадзяюся, што іх усё ж такі па прыбіраюць пасля заканчэння.
І яшчэ адно паведамленне... у качак з'явіўся вывадак. У гэтым сямействе што на фота плавае ў застаялай вадзе аж 12 дзетак налічылі.