Dec 01, 2009 07:32
Я ўсё ж такі дабралася да Навагодніх паштовак... і вось атрымала расчараванне. Нічога цікавага для сябе не заўважыла. Ну вядома былі прыгожыя, але ў мяне бзік, я хачу пасылаць людзям віншаванні з Новым годам і Калядамі, дзе гэта напісана па-беларуску, на худы канец нічога не напісана. І абавязкова калі я адпраўляю па Беларусі паштовачка павінна быць маркіраваная. Каб атрымаць і адразу прачытаць. І вось, на Галоўпаштампе нічога беларускага цікавага няма. Усе паштоўкі мінулагоднія... гэты год яшчэ мабыць адпраўлю што ёсць. А ў наступным бузу займацца самавытвочасцю. Мінус - іх трэба адпраўляць у капэрце. Плюс - будзе такая як я захачу.
Прыватнае,
Новы год