На выходныя патрапілі на этнафестываль "Країна Мрій", які ўжо праходзіў у 6 раз. Увесь час здымаю шмат чаго, а ў гэты захацелася проста пабыць на святы, адпачыць. Вось таму можа не выразныя фоткі, але што маю тое маю.
Такой колькасці людзей якія прыйшлі на фестываль этна музыкі можна толькі пазайзросціць. А тым больш можна пазайзросціць вялізарнай колькасці людзей якія шлі ўжо ў вышывынках, ад малога да старога, у розных вышыванках і сучасных, і нацыянальных каларытных аддзеннях розных регіёнаў Украіны. Пра народныя промыслы якія былі прадстаўлены на фестывалі я ўвогуле маўчу,бо сэрца тады абліваецца крывёй і ўзадваецца наш Лошацкі фэст, у якім добра калі была пару намётаў з даражэзнай прадукцыяй. Так вышыванку на дзяўчо прыкладна Веранікінага ўзросту можна было набыць за 12 даляраў, на дарослага тут ўжо кошты болей вядома адыходзяць, і вышыванка абыйдзецца ад 100 даляраў. Карацей мы з Пашай хадзілі, і прычыталі, што ў нас такога няма... і відаць не хутка будзе.
Кавалі. Паказвалі як адбываецца сам працэс і вядома тут жа можна было набыць і іх вырабы. Сустракаліся таксама ганчары, ткачы, людзей вучылі як плесці з травы лялькі і вянкі, як рабіць пісанку (распісныя яйкі) і г.д.
Было свята не толькі для дарослых, але і для дзяцей створана "Дзіцячая пляцоўка", дзе гулялі ў народныя гульні з дзеткамі, а пасля вядомыя музыкі і пісьменнікі чыталі казкі для іх.
Вышыванак было шмат розных... сапраўды розных. Я ўжо падумвала набыць нешта сабе... хаця бы крыху па арнаменту нагадваючае беларускае. Але стрымалася.
Вось яшчэ прыклад народнай творчасці.
А так Кока-кола далучылася да свята... Прыгожа
Фэст складаўся з некалькі сцэна... выступалі розныя калектывы. Была сцэна дзе навучалі танцам і не толькі ўкраінскім. А таксама былі прадстаўлены іншыя краіны - японія (з гарбатнай цэрымоніяй, каліграфіяй, вырабам журавеляў) і індыйская (з танцамі, фарбаваннем твару, і святам агня).
Выступ казакаў.
І вельмі, вельмі шмат дзяцей у строях....
Мае вочы адпачылі. Шкада што гэта не на Беларусі.
P.S. З прэсы ўжо даведалася, што фэст наведала больш за 30 тыс. чалавек... Нда... нашаму Лошыцкаму фэсту гэта і не снілася.