Вось сабралась, у чарговы раз напісаць пра Музей Вялікай айчыннай вайны ў Кіеве. І зразумела, што неяк не атрымліваецца ў мяне зрабіць гэта нармалёва. Бо можа шмат хто быў тут, можа таму што калі пісаць, то трэба прыводзіць шмат фактаў, і ахапіць усёроўна не атрымаецца ўсё. Таму проста фота, і каметары да іх.
Ля ўвахода ў алею якая прывядзе да музея
За асобную плату можна зайсці на выставу тэхніі дзе яшчэ за асобную плату можна сфатаграфавацца ўнутры верталёта.
Побач знаходзіцца музей у якім прадстаўлены 2 экспазіцыі - “Трагедыя і годнасць Афгана” і “На чужых войнах”.
фатаздымкі загінуўшых у Афгане наклеены на лопасцях верталётаў.
Сцяна дзе ўказаны войны якія вялі савецкія салдаты... уражвае.
Круху далей размешчаны музей баявой тэхнікі. Нажаль палазіць проста тут не атрымаецца, бо ўсё гэта з шыльдачкай "рукамі не кранаць". На тэрыторыі музея знаходзяцца яшчэ 2 самалёты, ў якіх за асобную плату можна зайсці і падзёргаць за рычажкі і кнопачкі.
У гэтым старым самалёце ўнутры зроблена нават дэманстрацыйная заля, дзе паказваюць 9 хвілінны дакументальны фільм аб гэтым самалёце.
Для таго і робяцца забароны, каб іх парушаць. Мы ўсё ж такі залезлі на пару музейных экспанатаў.
У арсенале музея знаходзіцца таксама і броневагон...
... і вось такая дапатопная тэхніка, але ж на ёй ваявалі ў 30-я гады ХХ ст.
Вось яшчэ самалёт куды можна залезці, што мы з дзецьмі паспяхова зрабілі.
А гэта вядома той самы манумент "Радзіме-маці" які бачым мы калі пад'яджаем у Кіеў на цягніке.
Вось яна... жанчына ў поўны рост. Цікава, што былі варыянты, каб зрабіць яе не са шчытом, а з дзіцёнкам на руцэ.... Атрымалася бы баба-монтр, якая адной рукой трымае дзіця.
Чаша з вечным агнём... які я падазраю, што запальваюць толькі па вялікім дням ціпа дня перамогі.
Ля ўвахода ў музей нас сутракае салдат, які так прыгожа закутары ў нацыянальны сцяг, і скінуты гітлераўскі арол.
Музейныя залі зроблены арыгінальна. Напрыклад пахаронкі выкладзены ўвыглядзе крыжа, якія ставяць на магілах і акутваюць рушніком. (фотку нажаль не зрабіла) і шмат розных дробязяў якіх не пералічыць. Вельмі ўразіў памінальны стол. На якім раскладзены пахаронкі, стаяць пустыя кілішкі і пляжкі... і ўсё гэта ў пакоі дзе развешаны даваенныя сямейныя фатаздымкі. Кранае вельмі моцна за душу, ці можа гэта я сынтэментальная занадта.
На самым версе размешчана заля Славы з імёнамі загінуўшых, менавіта з гэтай залі можна патрапіць за асобную плату ў 50 грывень на чалавека, на аглядальную пляцоўку да падножжа статуі. Але... толькі з 12 год. А так як з намі было 2 дзяцей якія ну ніяк на гэты ўзрост не цягнулі, нават калі скласці іх разам. Мы адкінулі гэтую задумку. Хаця зараз думаю, трэба было хаця бы аднаго з бацькоў туды камандзіраваць з фоцікам. Але як кажуць, "вумная мысля прыходзе пасля", Пашка, прабач.