Сёння нарадзіўся той, хто жывей усіх жывых. Зараз ужо ёсць пакаленне, хто не быў ні акцябронкам, ні піянерам, ні тым больш камсамольцам. І гэта радуе. Але наша беднае грамадства хворае на іншыя хваробы. Што для мяне звязана з гэтым гучным словам ЛЕНІН
- партрэт дзядулі Леніна ў першай кніжыцы першакласніка.
- Кніжка пра Леніна з яго проста ідэальнымі паводзінамі ў школе, сям’е і гд.
- Партрэт над дошкай у кожным класе на працягу амаль усёй школы.
- Зорачка акцябронка на чорным і белым фартуху ў школе.
- Профіль на савецкіх рублёвых манетах
- Плакаты на Першамай, якія бачыла па тэлевізіі (Ленін, Марск, Энгельс, вельмі зрэдку дадаваўся Сталін).
- Крыху большая зорачка ўжо з полымям - піянерыя.
- Гульня "Хто на лінію наступіць, той і Леніна пагубіць".
- Стандартны вялікі гіпсавы бюст на любы юбілей Леніна ў фае школы, і пачэсны караўл каля яго з выдатнікаў (ніколі там не стаяла)
- Розныя медалі з профілямі правадыра на грудзі майго дзядулі.
- Профілі Леніна амаль ва ўсіх друкаваных газетах, як медалі за адданасць.
- Профілі на некаторых тонкіх сшытках у клетку і лінейку, але яны былі неяк нядоўга ў маёй памяці, у памяці з большым задавальненнем захаваліся ўспаміны пра прамакашкі ў кожным сшытку :-)
- Профілі Леніна на савецкіх рублях.
- Выраз "лампачка Ілліча"
- Ну і вядома самая галоўная цытата, якая ўбівалася ў кожнага вучня з самага пачатку свайго існавання ў школе “Учиться, учиться, учиться. В. И. Ленин”
Сапраўды. Жывей усіх жывых.