Учора выбраліся ўсёй сям’ёй у міні-вандроўку Заславаль-Вязынка. Было вельмі прыгожы дзень, абсалютна не холадна (хаця мне можа так падалося з вакна машыны :-). Апошні раз у гэтых мясцінах была ў 1999 годзе, вандравалі з сябрамі аднагрупнікамі пасля абароны дыплому. Вядома даволі шмат чаго змянілася з таго часу і таму было вельмі прыемна прайсціся зноўку па амаль таму ж маршруту, але вядома розніца была. Была хаця бы ў тым, што зараз я не на элекрычцы дабіралася, а на машыне, і не з сябрамі з гістфака, а з дзецьмі.
Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі. За штое не люблю часамі цэрквы малых гарадоў, што яны даволі часта зачынены калі прыяджаеш. У гэтым плане буйныя гарады знаходзяцца ў лепшым стане.
Царква Праабражэння Гасподня. Вось яна як раз працавала. Было нечакана знайсці паляну грыбоў каля яе. Ян і Вераніка набегаліся па валах так, што ногі балелі :-).
Гэта помнік Цару-вызваліцелю.
А гэта злачынства проста. Знішчылі старую кладку царквы і пакінулі толькі адну, як прынята было замалёўваць усё пры Саветах.
Помнік Рагнедзе і Ізяславу. Наватвор. Але ён мне вельмі падабаецца, люблю калі гарады нашыя сталі ўпрыгожваць рознымі скульптурамі звязанымі з гісторыяй і не. Яны дадаюць мясцінам сваю абаблівасць, шарм.
Вядома ячшэ адно цікавае месца - "Замэчак", ці як мясцовае насельніцтва называе яго "Магіла Рагнеды". Сюды можна дайсці толькі калі вельмі хочацца, бо знаходзіцца крыху за горадам, паміж станцыямі Заслаўе і Зялёнае. Адчуйце розніцу 1997 і 2007.
А зараз крыху краявідаў Вязынкі. Дзе проста класна адпачыць, прайсціся каля ракі, зараз там пабудавалі новы масток, замест хлюпкай кладкі. У свіраны пакуль яшчэ працуе летняя выстава, глядзець амаль няма чаго там, бо ў асноўным запоўнены габеленамі, вышыванкамі на тэматыку Купалы. Выстава ў галоўным доме мне падаецца так і не змянілася, хаця яшычэ больш агарадзілі тую частку дзе знаходзіцца печка і паказаны побыт тагачасны. Ян пастаянна парываўся падыйсці да люлькі яе пакалыхаць, а атрымаўвы кожны раз адмову ад аглядальніка, вырашыў тады нацешыцца з печчу. Пазазіраў ва ўсе амаль дзіркі, пры гэтым пастаянна запытваючы "А гэта, што? А гэта? А гэта?" Што казаць, гарадскі мой дзіцё чалавек, печ бачыў упершыню.