ГЕНЕАЛАГІЧНЫЯ ПОШУКІ. Сайты

Apr 08, 2019 08:44

Калі ў першай часцы (https://azarkinm.livejournal.com/186115.html) я падрабязна распавяла, што трэба пытацца ў сваякоў пры стварэнні свайго радавога дрэва, то тут я распавяду пра крыніцы праз якія можна даведацца некаторыя звесткі. Іх з кожным годам становіцца ўсё болей і часамі гэта прыводзіць да дублявання некаторых звестак у інтэрнецэ. Больш за ўсё дубляў тычыцца падзеяў Другой сусветнай вайны.



Давайце прабяжымся па некаторых сайтах, якія будуць карысны калі вы толькі пачынаеце ствараць свой радавод. На ўсіх іх дзейнічае просты стандарт - запісаў прозвішча і атрымаў у выніку спіс прозвішчаў у якіх шукаеш супадзенні са сваімі продкамі.


Сайт ахвяраў палітычнага тэрору
http://lists.memo.ru/index.htm
Гэта самы поўны спіс рэпрэсаваных, які вы можаце знайсці на сённяшні момант у інтэрнэце. Усе астатнія парталы, якія базуюцца на пошуку па рэпрэсаваным адштурхоўваюцца менавіта ад гэтага сайта. Тут вы напісаўшы прозвішча можаце выйсці на вялікі спіс яго нозбітаў. Раю занатоўваць усіх, хто адносіцца да прыблізнага месца жыхарства вашых продкаў, бо магчыма высветліцца, што сярод рэпрэсаваных якраз ёсць сваякі бабуль-дзядуль, іх стрыечныя дзядзькі ці браты. Таму захоўваем імёны асобнымі файламі на кампе, ці асобнымі сшыткамі.

Спісы параненых, забітых і ўзнагароджаных у Першую сусветную вайну (1914-1918)
https://1914.svrt.ru
На сайце праз пошук можна знасці па прозвішчам сваіх продкаў, іх ваенны чын, жыхарства. Але вы тут знойдзеце прозвішчы сваякоў, толькі ў тым выпадку калі яны зніклі, загінулі, ці былі паранены. Калі вашым сваякам пашансціла вярнуцца некранутымі з вайны, то ў гэтых спісах вы іх не знойдзеце.

Першая сусветная вайна. Памяць герояў
https://gwar.mil.ru
Зноўку Першая сусветная вайна. Тут вы знойдзеце не толькі спісы, але і асноўныя даты вайны і здолееце пашырыць свае веды ў гістарычным плане. Пошукавая сістэма цікава яшчэ і тым, што на сайце выкладзены карткі ваенных, якія паступілі на лячэнне. Звярніце ўвагу на ніз кожнай старонкі з прозвішчам, там можа быць раздзел "Падобныя дакументы". Праз гэты хуткі пошук вы знойдзіце інфармацыю аб узнагароджанні сваіх сваякоў, а таксама магчымыя падабенствы па вашаму прозвішчу.



ДАПАМОЖНІК пошуку рассялення па прозвішчам і населеным пунктам
https://helper.archonline.by
На сайце можна даведацца дзве інфармацыі. Першая - месцы жыцця людзей з вашым прозвішчам. Другое - звесткі пра населены пункт у гістарычным плане. Пры пошуку па прозвічам на мапе будуць адлюстроўвацца населеныя пункты, дзе ваша прозвішча сустракалася ў той ці іншы перыяд гісторыі нашай краіны. Перыядаў тры - сучасная Беларусь, пасля ваенная і Беларусь у часы Расійскай Імперыі. Калі ж вы шукаеце населены пункт, то пры яго ўвядзенні атрымаеце шмат гістарычнай інфармацыі - каму належыла вёска, да якога праваслаўнага прыхода ці каталіцкай парафіі адносілася, у якія паветы ды раёны ўваходзіла напрацягу гісторыі.

Савецкія ваеннапалонныя Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Рэйха
http://www.dokst.ru/main/node/1118?suchwort=%D0%90
Вялікая база дадзеных Дрэздэнаўскага архіва выкладзена ў інтэрнэт. Тут сабраны спісы ваенна-палонных, даты нараджэння, мясціны адкуль паходзяць і ідэнтыфікацыйныя нумары. Працуючы на сайце памятайце, што даты могуць не супадаць, ці быць недакладна напісаныя. Так я ў спісе знайшла свайго дзядулю, але дата нараджэння і месца жыхарства напісана з памылкай. Але я ведаю, што гэта дакладна ён. На сайце можна знасці ўзоры картак, якія запаўнялі пры залічэнні ў лагер. Можаце паспрабаваць адправіць запрос у архіў, магчыма атрымаеце копіі картак вашых продкаў.

Подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне
http://podvignaroda.ru
База ўзнагароджаных Вялікай Айчыннай вайны ўяўляе сабой пошукавы партал па прозвішчах. Калі вашы сваякі былі ўзганароджаны рознымі ступенямі медалёў, то можна знайсці поўную інфармацыю пра гэта. Прыказы аб узнагароджанні, падставы для атрымання медаля, дакладныя фатаздымкі ўзнагарод - усё гэта можна знайсці на сайце.

https://pamyat-naroda.ru
Больш прадвінутая версія папярэдняга сайта які быў прысвечаны Другой сусветнай вайны. Тут ужо з'явіліся новыя імёны і магчымасць прасачыць дзейнасць дывізіі ці палка дзе знаходзіўся ваш сваяк напрацягу ўсёй вайны.

Мемарыял
https://obd-memorial.ru/html
База дадзеных усіх палеглых савецкіх салдат у часы Другой сусветнай вайны. На сайце можна знайсці ўзоры пахаронак, спісы загінуўшых і зніклых, месцы дзе пахаваны. Адной з самых каштоўных інфармацый для генеолагаў з'яўляецца тут графа каму была адпраўлена пахаронка. У ёй указывалі прозвішчы жонак, бацькоў, сясцёр і братоў загінуўшага і ў якую мясцовасць былі адпраўлены лісты. У базе размешчаны не толькі элетронныя дадзеныя, але і адсканаваныя арыгіналы дакументаў.



Працоўна-Сялянская Чырвоная Армія
http://www.rkka.ru/ihandbook.htm
Сайт прысвечаны цалкам Чырвонай арміі ў перыяд з 1918 да 1945 года. На ім можна знасці спісы прысваення вышэйшых званняў пачынаючы ад НКВД і сканчаючы Флотам ды пералік ваенных аб'яднанняў якія ўдзельнічалі ў ваенных дзеянняў 1939 года ў Заходняй Беларусі і Украіне. Павінен працаваць пошук па прозвішчам кіруючага састава ЧА, але сайт упэўнена выдае памылку на любы запыт. Таксама на партале размешчаны спіс рэпрэсаваных ваенных асоб за ўвесь перыяд. Але каб знайсці прозвішча трэба будзе папрацаваць па раздзелам, бо наўмыснай пошукавай сістэмы тут не прадугледжана http://www.rkka.ru/handbook/personal/repress/main.htm.

Вось на мой погляд асноўныя крыніцы па пошуку звестак пра сваіх сваякоў. Калі раптам вы ведаеце звесткі пра іншыя сайты то пішыце, будзе цікава адкрыць для сябе нешта новае.

свае карані

Previous post Next post
Up