ВАНДРУЙМА (Маршрут № 11)

May 09, 2015 07:16

Вандроўка для тых, хто хоча не праз парады ўзгадаць загінуўшых, а ціха праехаць па мемарыяльных месцах. Курган Славы - Раўбічы - Хатынь - Акалова - Дальва Вядома, любое месца можна выкінуць са спіса вандроўкі калі ў вас нестае часу.



КУРГАН СЛАВЫ


Помнік быў пабудаваны да 25-годдзя вызвалення Беларусі і з'яўляецца адной з візітных картак Беларусі. У год 70-годдзя сканчэння Другой сусветнай вайны адбылася грунтоўная рэстаўрацыя Кургана Славы.
http://azarkinm.livejournal.com/162368.html

РАЎБІЧЫ


Раўбічы - гэта не толькі спартовы комплекс і біятлон. Раўбічы - гэта касцёл, які аднавілі з руін дзякуючы намаганням беларускай інтэлегенцыі і дырэктара мастацкага музея; гэта музей беларускага народнага мастацтва; гэта цудоўныя краявіды і крутыя схілы. http://azarkinm.livejournal.com/113177.html

ХАТЫНЬ


Мемарыяльны комплекс на месцы спаленай вёсцы вядомы далёка за межамі нашай краінай. У працоўныя дні на стаянцы каля яго сустрэнеш больш замежных нумароў, чым беларускіх. Але сітуацыя каардынальна змяняецца, калі надыходзяць святы і парковачныя месцы запоўняюцца беларукімі турыстамі. Цішыню, якая тут пануе кожныя дзве хвіліны парушае самотны перазвон спаленых хат. Дарэчы, Хатынь і Курган Славы адчыняліся ў адзін год і іх будаўніцтва было прымеркавана да 25-годдзя вызвалення Беларусі. http://azarkinm.livejournal.com/93497.html

АКАЛОВА


Нажаль інфармацыі пра гэты помнік я зусім не маю. Але ён заслугоўвае каб занесці ў спіс месцаў лоя вандроўкі памяці. Знаходзіцца на шляху ў Дальву і шмат часу не зойме ў вас. Трэба толькі завярнуць на перакрыжаванні каля касцёла ў Акалова і праехаць далей. Вы яго пабачыце справага боку. http://azarkinm.livejournal.com/93839.html

ДАЛЬВА


Дальву завуць малодшай сястрой Хатыні, якую нападкаў агульны з ёй лёс. Ды, і знаходзяцца вёскі амаль побач. Комплекс быў адчынены ў 1973 годзе намаганнямі Мікалая Герыловіча, адзінага выжыўшага жыхара Дальвы. Тут кранальна і ціха, а каля былых хат спяваюць салаўі. Помнік вёсцы атрымаўся цудоўны ў аўтараў, але ўжо некалькі разоў вандалы знішчыюць асобныя элементы помніка. У 2013 годзе адзначалі 40-годдзе адкрыцця Дальвы і я вельмі спадзяюся, што яго аднавілі (калі даедзеце распавядзіце). http://azarkinm.livejournal.com/93839.html

Лагойскі раён, Мінская вобласць, Мінскі раён, Вандроўкі Беларусь, Маршрутызацыя краіны, Вандроўкі

Previous post Next post
Up