Мястэчка Дуды, Іўеўскага раёна, у якім зараз пражывае 109 чавалек вядзе сваю гісторыю аж з XVI ст.
Вёскай уладарылі Хадкевічы, якія пабудавалі тут касцёл у 1608 годзе. Пасля валодалі - Дэнграф, Гарбачэўскія, Валовічы, Замойскія, Пацы, Буйніцкія, Зяньковічы. Пры апошніх у 1772 годзе якраз такі і з’явіўся касцёл Панны Марыі.
Я не абмылілася, так гэтаму касцёлу ўжо 240 год. А праз 15 год пасля будаўніцтва касцёла вёска атрымала статус мястэчка.
Пасля трэццяга падзелу Рэчы Паспалітай ў складзе Расійскай імперыі і ў 1803 годзе пераходзіць да Коршакаў.
А з 1861 года належыць да маёнтка Лугамавічы Корвін-Малеўскіх.
Па стану на 1866 год мелася 12 двароў, у 1885 у мястэчку з’явілася багадзельня.
У сучаснасці вядома мястэчка Дуды зацікавіць турыстаў сваім касцёлам. Вакол знаходзяцца старыя могілкі.