СЛУЦК (Мінская вобласць)

Oct 10, 2013 15:08

Выпадкова заехалі на выходныя ў Слуцк і пабачылі мы там ў вачавідку новы помнік "Слуцкім паясам".... і не толькі яго.



Раней я ўжо распавядала пра выраб паясоў на былой фабрыцы Радзівілаў http://azarkinm.livejournal.com/130555.html


Помнік быў пастаўлены ў жніўні 2013 года. За вобраз была ўзята кветка васілёк.


На аснаваніі помніка можна знайсці герб горада і


і Радзівілаўскія ініцыялы.


З абодвух бакоў рушніка знахозяцца надпісы, што зроблены пояс у Слуцку.


Што адпавядае рэальным надпісм якія рабіліся на паясах.


Тэрыторыю вакол помніка прывялі да парадку, і паставілі непадалёк вось такую альтанку.


Помнік знаходзіцца каля фабрыкі "Слуцкія паясы". Фасад якога таксама ўпрыгожаны вялізарным поясам.


Не ведаю як праз некаторы час ён будзе выглядаць, але зараз пакуль сонца не зрабіла з плёнкай свае справы выглядае ўсё даволі добра.


Ці працуе ў будынку музей ды кафэ не мела магчымасьці праверыць, бо на агляд мелі толькі 10 хвілін.


А зусім блізка ад будынку з'явіўся новы помнік "Ткач".


Аўтар скульптуры Сяргей Гумелеўскі.


Дарэчы ён жа з'яўляецца і аўтарам скульптуры "Слуцкія паясы"




Мапа будзе крыху пазней, бо гугал вырашыў мне даць мапу поўнасцю закрытую аблокамі.

P.S. Дарэчы, для тых хто не так даўно, спрабаваў адгадаць дзе ж знаходзіцца гэты помнік http://azarkinm.livejournal.com/134368.html


Правільны адказ даў ded_talach

Даведацца аб тых помніках якія не захаваліся да нашага часу, а таксама пачытаць пра Сафію Слуцкую і яе жыццё можна па гэтай спасылачцы http://azarkinm.livejournal.com/105668.html

Даведацца пра вытворчасць слуцкіх паясоў на нашых і не толькі на нашых землях можна тут http://azarkinm.livejournal.com/130555.html

Мінская вобласць, Вандроўкі Беларусь, Вандроўкі

Previous post Next post
Up