Нарэшце вясна, нарэшце снег сыйшоў, нарэшце зямля пачала падсыхаць і можна вандраваць не баючыся не выехаць з дрыгвы на машыне. Пара вандровак надыходзіць:-)!!!!!
Сабрала ўсе свае намаганні і вырашыла напісаць пра леташнюю вандроўку па ДОТах. Расповяд пойдзе пра ДОТы вакол Баранавіч, якія размешчаны каля вёсак Дарава і Тумашы. Як даехаць да горада усім зразумела. :-) па трасе М1. Далей паварочваем на Баранавічы.
Мінаеце Дарава з касцёлам 1938 года, дзе пахаваны род Бохвіцаў.
Самі доты размешчаны паабапал дарогі Баранавічы-Ляхавічы.
№24 (польская фартыфікацыя) камандна-назіральны пункт.
№ 15 (польская фартыфікацыя) кулямётны ДОТ.
Дот знаходзіцца поўнасцю ў разбураным стане.
№9 (польская фартыфікацыя) кулямётны ДОТ.
Адзіны ДОТ які мы схалтурылі. Сфоткалі яго стоячы каля ДОТа №15.
№10 (польская фартыфікацыя) кулямётны ДОТ.
Як вы бачыце знаходзіцца каля самай дарогі.
№11 (польская фартыфікацыя) кулямётны ДОТ.
№22 (польская фартыфікацыя) кулямётны ДОТ.
№6 (польская фартыфікацыя) кулямётны ДОТ.
Асаблівасць гэтага дота ў тым, што тут захаваўся не крануты вандаламі бронекалпак.
Пасля некалькіх вандровак па ДОТах мае мужчыны зразумелі, што ўсю амуніцыю асабліва па восені трэба вазіць з сабой. У тым ліку і гумавыя боты, яны дарэчы патрэбны не толькі восенню, бо шмат якіх ДОТаў затоплены.
Як бачна па мапе, мы наведалі не ўсе ДОТы. Блакітным гэта планы на будучае, проста не так лёгка знайсці іх адразу, а цэлы дзень на ДОТы для мяне гэта занадта, таму прыходзіцца маім мужчынам сціснуўшы зубы падпарадкоўвацца. Хаця вандроўкі па сядзібам ім таксама падабаюцца, але апошнім часам для іх ДОТы ў гэтым спісе на першым месцы.
Што ж вы яшчэ можаце глянуць акрамя ДОТаў у гэтай вандроўцы.
Па першае перад заездам у Баранавічы вам патрапіцца вёска ВЯЛІКАЯ КАЎПЕНІЦА. Злевага боку пабачыце могілкі і пад'яджаем да іх. У цэнтры якіх размешчана скульптура жаўнера І сусветнай вайны. Некалі тут былі могілкі, пакуль мясцовыя не пачалі паверх салдатаў хаваць сваіх памерлых.
Мая вандроўка ў В.Каўпеніцу па спасылцы
http://azarkinm.livejournal.com/109359.html Наглядзеўшыся і нашукаўшыся ДОТаў калі час застанецца то можна яшчэ вам заехаць у ФЛАР'ЯНАВА, якое знаходзіцца амаль побач. Там пасля фартыфікацыйных пабудоў вы здолееце паглядзець на сядзібу пачатка ХХ стагоддзя пабудаваную нашчадкамі вялікага філосафа Фларыяна Бохвіца. Менавіта ад яго імя пайшла і назва вёскі.
Сядзібу шукаем справага боку ад вас.
Па спасылцы можна прачытаць і пра яе
http://azarkinm.livejournal.com/107369.html Такім чынам у гэтай вандроўцы мы паглядзелі 7 дотаў, а засталося яшчэ 9. :-)