ГРОЗАВА (Мінская вобласць)

Aug 25, 2012 22:24

Мястэчка Грозава, Капыльскага раёна, выядома з першай паловы XVI стагоддзя. У розныя часы ім валодалі Алелькавічы, Валадкевічы, Радзівілы, Незабутоўскія, Горваты, Мержэеўскія, Вітгенштэйны, Гагенлоэ. Трэба сказаць, што род Мяржэеўскіх валодаў Грозавым з перапынкам. Па тэстаменту 1748 года, мястэчка пераходзіць да Горватаў, але ў XVIІІ ст. вяртаецца назад. За ўдзел у паўстанні 1863 года Севярына Мержэеўскага, сядзіба была канфіскавана, і праз нейкі час выстаўлена на продаж...



Наступным уладаром стаў Людвіг Вітгештэйн з жонкай Стэфаніяй Радзівіл. Але не для сябе набываў Людвіг сядзібу, яна была аддадзена ў арэнду зяцю апальнага Севярына Мержэеўскага Каралю Каліноўскаму. Які фактычна набываў яго свайго бацькі, былога дырэктара Дваранскага інстытута, які трэццім шлюбам парадніўся з Марыяй Путкамер (дачка Марыі Верашчакі, музы Адама Міцкевіча). Для чаго распавядаю гэта, для таго каб паказаць, яка жа ўсё ў жыцці связана і наколькі беларуская шляхта трымалася сваіх.




А гэта фота для параўнання, як выглядаў палац яшчэ 8 год таму. Узята з radzima.org

Калі распавядаць пра сам палац, дык ён быў пабудаваны ў сярэдзіне XVIІІ ст, у стылі класіцызм, і ўяўляю сабой строгае гарманічнае збудаванне, якое не было упрыгожана ні ляпнінай, ці роспісам. Прыгажосць палацу надавала строгая сіметрыя чатырох калон.


Як бачна з плана то, такія калоны, што ўпрыгожвалі парадную частку палаца меліся і з іншага боку.


Калі б вы зайшлі ў госьці да Мяржэеўскіх у ХІХ ст. то патрапілі б адразу у вялікую вітальню з шыкоўнай лесвіцай па абапал сцен. Вакол палаца быў разбіты прыгожы парк, які падыходзіў да ракі Уманкі.


Пра былую прыгажосць дома можна толькі ўяўляць, і з сумам глядзець на заходнееўрапейскія дамы, дзе з цягам часу размяшчаліся школы і яны захоўваюцца да сённяшняга дня ў ідэальным стане.


У лістападзе-снежне 1920 года, мястэчка знаходзілася ў цэнтры Слуцкага паўстання. У сядзібе Грозава быў сфармаваны 2-гі Грозаўскі полк колькасцю каля 2 тысяч чалавек.


Нажаль палац быў спалены ў годы вайны, і спробамі савецкай ўлады быў “адрэстаўраваны” ў 1952-53 гг. Чаму я так скепрычна пішу, таму што відаць усе вы разумееце, што калі і былі нейкія ўнутраныя ўпрыгожванні ў палацы, то яны проста зніклі. Пасля рэстаўрацыі, у лепшых традыцыяй савецкай улады, у будынку была размешчана школа. Падазраю, што менавіта пасля яе палац не далічыўся сваіх чатырох калон, якія служылі сіметрыяй параднаму ўваходу. Такім чынам, з 1953 па 1975 год, тут размяшчалася сярэдняя школа, якая пазней пераехала ў новы будынак, які размешчаны непасрэдна побач з палацам. Пасля 1975 года, тут размяшчаўся склад, а пасля і яго высялілі і пачалося занядбанне і руйнаванне помніка.


Выгляд ад сучаснай школы на палац

Лёс палаца і ў нашыя часы нейкі сумны і не зразумелы. У 2010 годзе на аўкцыёне па прожажу нерухомасці Копыльскі райвыканкам прадаў палац, толькі сядзіце на крэслах сваіх за 35 тысяч беларускіх рублёў!!! Гэта ж як трэба было падмазаць кіраўніцтву, каб прадаць за такія грошы. Уладаром стала салігорскае прадпрыемства “Далмант”, якое абвесціла, што пасля рэстаўрацыі тут размесціцца санаторый для супрацоўнікаў праектных і будаўнічых арганізацый. Па заканадаўству было прадпісана на працягу 2 год правесці рэканструкцыю будынка. Два гады прайшло, і што мы бачым? Нажаль з новавеянняў “Далманта” тут з’явіўся толькі плыт.


Прагрэс пачаў назірацца толькі ў 2014 годзе. Рэстаўрацыя пачалася відаць з самай "цяжкай часткі палаца" - калон. :-) Іх прывялі ў годны выгляд і нават пабялілі.


На пачатку беларускай незалежнасці ў 90-я гады мінулага стагоддзя, калі быў усплёск зацікаўленасці гістарычным мінулым, валанцёры рабілі спобы па ўпарадкаванню тэрыторыі вакол палаца. Таксама яны вастанавілі 4-мятровы крыж, зверху на якой размяшчалася Пагоня, а ўнізе шыльда з надпісам “Памяці палеглых герояў антыбальшавіцкага паўстаньня”. Як можна бачыць на фота ў апошнія гады знікла з крыжа выява "Пагоні".


Крыж можна знайсці на плошчы Грозава, каля клуба.


Да гістарычных будынкаў на дзіва можна аднесці і будынак сучаснага клуба. Не здзіўляйцеся, бо першапачаткова сюды прыходзілі каталіцкія вернікі, але з прыходам савецкай улады будынку абрэзалі вежы, а пасля і ўвогуле ператварылі ў клуб, такім ён застаецца і ў нашы дні. Хіба толькі ў 2000-я будынак "упрыгожылі" сайдынгам. І аднаўленне Касцёла ў Гонар зняцця з крыжа Збавіцеля на дадзены момант не магчыма.


На плошчы таксама знаходзіцца юбілейны камень Грозава.




(амаль Афіны :-)

Гагенлоэ, Алелькавіч, Вандроўкі Беларусь, Мяржэеўскі, Вандроўкі, Незабутоўскі, Радзівіл, Мінская вобласць, Капыльскі раён, Горват, Вітгенштэйн, Валадкевіч

Previous post Next post
Up