Мястэчка Мясата, Маладзечанскага раёна, нічым не прыцягвае да сябе турыстаў у сучасны час. Але, раней тут знаходзілася сядзіба Тышынскіх. Валодалі ім Збарожскія, Агінскія, а ў 1813 годзе адыйшла да Эразма Тышынскага.
Сядзіба была перабудована і атрымала рысы ў класічным стылі з чатырма калонамі. Вядомы крытык, празаік, Аляксандр Тышынскі праводзіў ў мястэчку шмат часу. Менавіта тут ён вёў свой дзённік дзе распавядаў пра жыццё ў Беларусі ў 1928-39 гг..
У 1796 годзе тут нарадзіўся Тамаш Зан, якому наканавана было стаць вядомым фалькларыстам, паэтам і стваральнік Таварыства філаматаў. Дзякуючы таму, што ён узяў на сябе ўсю адказнасць за арганізацыю таварыства, высылкі пазбегнуў Адам Міцкевіч.
Але ў сучасны час, для турыстаў Мясата вылучаецца, хіба толькі помнікам, які знаходзіцца на шляху на Маладзечна. Ён даволі арыгінальны быў для свайго часу, бо ўзведзены быў ў 1979 годзе. Гэты помнік прысвечаны дарозе, а дакладней тракту на Вільню і тым, хто па гэтай дарозе крочыў.
А вось гэта дошка ўжо ўсталявана ў 90-я гады ХХ ст. І дадало да помніка шмат слынных імёнаў нашых землякоў.
Наўмысна ехаць не варта, але... калі едзеце ў гэтым напрамту, то спыніцеся і пакланіцеся. Бо традыцыя такая на Беларусі, шанаваць шлях па якім ідзем мы. Не здарма ж тут ставяць крыжы на выездах, а ўсё для чаго? Для таго каб нам з вамі шансціла на гэтай дарозе.