«Гімназія № 13» існуе ў рэчаістасці

Aug 25, 2017 09:09


Учора ўбачылі на свае вочы надрукаваную кніжку "Гімназія № 13". (Яшчэ раз вялікі дзякуй Андрэю Янушкевічу!)

Панадпісвалі асобнікі для спонсараў, што прымалі ўдзел у краўндфандынгу. Ім таксама дзякуй!

То яны ўжо могуць атрымаць замоўленыя кнігі.


Астатнім раім звярнуцца ў кніжныя крамы. Хутка "Гімназія" з'явіцца на "Кнігарне.бай". На OZ.BY ужо з'явілася.

У папяровай форме кніжку можна набыць у "Акадэмкнізе", ну, і ў самім выдавецстве.

У верасні плануем зрабіць колькі прэзентацый і аўтограф-сесій.

Спадзяемся, што на беларускай кніжка будзе такой жа папулярнай, як на рускай!

Пішыце водгукі!

Originally published at Сайт писателя Жвалевского. Please leave any comments there.

новинки, переводы, Беллит

Previous post Next post
Up