May 26, 2011 12:18
Я - мужык, бядак пахілы.
Усе ўшчуваюць мужыка.
Цягнуць кроў з яго і жылы,
Надрываюць яго сілы,
Ў мазалях яго рука.
Я - мужык, я - сын пакуты,
На мякіне вырас я,
Гічанамі пуза ўздута,
Ногі ў лапцікі абуты,
Бедна вопратка мая.
Я - мужык, я - сын бядоты.
Недаем і недасплю,
Гне мяне цяжар работы,
Дзень працую за два злоты,
Здзекі ўсякія цярплю.
Я - мужык, не чую звону,
Толькі ж есць мяне чарвяк:
Ці не брэша поп з амбону,
Што цару бог даў карону?
Ой, не, мусібыць, не так!
Я - мужык, а гонар маю,
Гнуся, але да пары.
Я маўчу, маўчу, трываю,
Але скора загукаю:
"Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!"
1909
-----------------------------
Все новае - хорошо забытое старое