Быў чытаўшы народныя казкі, дык прыкмеціў колькі цікавых згадак пра камяні, у тым ліку, відаць, пра валун са штучнымі ямкамі.
133. МЁРТВАЕ ЦЕЛА
Сказаў, такі стаў камнем. Хазяія той плакаў, плакаў над ім! Ну, тады радзіўсь у яго чараз сем гадоў дзяцёнак. Як сталі яго хрысціць, дак ён пракалоў у яго мёзянец і пабег, памазаў той камень кроўю. Як памазаў, так камень і стаў зноў хлопчык’ам.
- Ну што,- кажа,- хазяін, ці знаеш ты, хто я такі?
- А бог жа цябе знае! Я не знаю!
- Я ж,-кажа,-душа таго чалавека, што ты падняў на дарозе да пахаваў!..
Ёсць даволі цікавы артыкул пра лібацыю, камяні, ахвяраванн: "
Архаический обряд - либация у древних балтов в сопоставлении с данными славянской религии" Эльвира Усачёвайте
33. ПРА ІЛЛЮШКУ
Іллюшка пайшоў туды. Узяў меч свой і як стаў біціца са змеем гэтым, ды рады няма. Ссячэ галаву, а яна зноў нарастае. Патуль біўіся, пакуль сам па калені ўехаў у зямлю і зрабіўся каменем. Ён і цяпер стаіць там. Я сам там відаў яго. І так расказваюць людзі, як ён уе’дзе ўвесь у зяімлю, то і свету канец.
39. КАВАЛЬ
Кінуўся Каваль туды, аж бачыць - ляжыць тут царэвіч, бы пласт. Баба Яга абярнула яго ў камень. Ляжыць царэвіч, бы жывы, а каля яго поруч у рад ляжаць адзінаццаць яго дэсцюкоў - удалых багатыроў. Усе яны бы эробленыя з каменя.
Выдатную працу па культавых валунах Беларусі падрыхтавалі Эрнст Ляўкоў, Аляксандр Карабанаў, Людміла Дучыц, Эдвард Зайкоўскі, Валерый Вінакураў - "
Культавыя камяні Беларусі"
Ну, і абяцаныя штучныя паглыбленні:
28. АБ КРАЛЕВІЧУ, ЧАРАУНІКУ 1 ЯГО ДАЧЦЫ
Назаўтра збудзіў яго, казаў яму даць есць і павёў яго на работу. Завёў яго да леса, а там ляжаў агромны камень, і кажа:
- Як ты зробіш за дзень у гэтым камені дванасце пакоі заўсім, як трэба тылька ключы аддаць, то добра, а як не, то смерць табе зраблю.
І даў яму малаток, длутка і сам пайшоў. Той хлопец падзёбаў, падзёбаў, відзіць, жэ ніц не зробіць, сеў і плача.
Трошкі пра падобныя валуны ў працы "
Камяні з чашападобнымі паглыбленнямі (“зорныя мапы”) ў Беларусі" Віцязь С., Вінакураў В.