Ноч добрая, шаноўнае спадарства, камрады, амігос і г.д.!
Чытаючы загаловак гэтага паста пэўна ў галаве з'яўляюцца звычайныя асацыяцыі паміж экскурсіямі ў музэі ці архітэктурнымі помнікамі. Прыкладна гэтак ёсць, толькі цымус гэтай экскурсіі ў "аб'ектах": даволі рухомыя (у параўнанні з помнікамі ці музэйнымі экспанатамі ;-) ) нябесныя целы, зоркі, Млечны шлях, цмокі-метэоры і г.д.
Як з'явілася такая задумка?!
Мінуў ужо мо год з адной з чарговых імпрэз (а мо і рэпетыцыі "Філаматаў і Філарэтаў") на якой падчас гутаркі са Жбанавым А. выпадкова трапіла ідэя правесці экскурсію па зорках, і не ў планетарыі, а пад чыстым адкрытым небам (што можа быць прыемней і натуральней!) Сёлета, падчас правядзення фэсту экскурсаводаў (
http://bchd.info/index.php?newsid=5053 ), мой знаёмы Акудовіч Ц. і прапанаваў прыняць удзел ;) на што я з задавальненнем і пагадзіўся. Але...матухна прырода не заўжды падпарадкоўваецца планам люду паспалітага, таму атрымалася правесці толькі адну экскурсію і не ў той час.
Тым не меньш, экскурсія адбылася!...Пад чыстым адкрытым небам каля Парка Чалюскінцаў...Сабраліся людзі, каля 30 чалавек, розных узростаў і зацікаўленнасцяў, але неба і паданні пра зоркі на гэты вечар іх усіх аб'ядніла! Спадзяюся, што было цікава, і шмат хто пачуў новага! Як хтосьці з удзельнікаў прамовіў:"Неба - нейкая Санта Барбара..." (: за што яму вялікі дзякуй!
Тое сёе пра экскурсію можна прачытаць тут:
http://www.tio.by/newspaper/4908 , ды яшчэ сюжэт мусіў быў быць на ОНТ...
але....
гэта яшчэ не ўсё...экскурсія адзін з відаў інтэрпрытацыі тых ведаў пра зоркі, якія мо шчэ стогнуць пад архіўным пылам...
Праз артыкул газеты "ТІО" пазнаёміўся з Кураевай Т. з арганізацыі Экспедиция
http://expedition.by/ . Дамовіліся, аб удзеле ў адным з іхніх мерапрыемстваў, на якім я прыдумаў правесці невялічкую "віктарыну" на зорную тэматыку.То бок, паказваць розныя рэчы, назвых якіх супадаюць з назвамі сузор'яў, зорак і іншых нябесных целаў, напрыклад, Блін - Сонца, Малако ў Збане - Млечны шлях, і г.д., а ў якасці падарункаў за адгадку, як раз даваў гэтыя прадметы, ці нешта ў замен, у тым ліку і даволі банальныя, але слушныя ў паходных умовах вадкасці... ;)
http://expedition-rest.by/index.php?pages=picnic&m=1&el=0&submenu=news Вось такія вось віды інтэрпрытацыі "ведаў пра зоркі", папулярызацыі і г.д. з'явіліся і "адбыліся" у гэтым, яшчэ нескончаным 2011г.! ;)
Мо і ў Вас ёсць якія прыклады ці задумкі? ;)
<\lj-cut>