Jun 14, 2015 16:09
Сасноватка.
Там такое балоцца, рос сасоннічак рос. Гектараў дваццаць балотца было. Сярод яго - вялікі-вялікі камень. Хто ідзець п'яны міма, дык чэрці ў балотца зацягнуць, і той чалавек да каменя даходзіць. Дойдзець да каменя, садзіцца і трэць шапкаю па ім, пакуль гэту шапку не сатрэць. Калі няма шапкі, дык руку да крыві здзіраець. І адысціся не можа ўсю ноч, куды ні кідаецца, усе да каменя ідзе. А як шапкай трэці ці рукамі, то здаецца яму, што на жорнах меліць. А тады, як кончыць ужо малоць, дык ляжыць і спіць як на печы.
АІМЭФ, запісана ў 1997.
Орша,
Ворша,
штучныя паглыбленні,
этыялогія,
валуны