Даўно разважаю на конт практычных увасабленняў народных ведаў, асабліва па астраноміі...Адна з цудоўнейшых форм - гульні. Хіба не адзіная, праз якую можна данесці традыцыйны светапогляд дзецям. Вядомыя традыцыйныя гульні як "Яшчур", а ў латышоў ёсць гульня ў якой Месяц ганяецца за Сонцам....
Дзякуючы
Александру Дещицу з
"Коллекция приключений" быў меў магчымасць адыйсці ад фантазій й перайсці да практыкі...
Што мы прыдумалі разам:
ведаючы, што мадэлью света ў традыцыйным успрыманні з'яўляецца дрэва (arbor mundi), ягоная крона - неба, зладзілі дзецям невялікі конкурс. Дзеці падзяляюцца на каманды і кожнай даецца "сваё" дрэва. Далей тым, што ёсць у лесе, а гэта вялікая колькасць бутэлек мох, ягады, лісцце і г.п. дзеці павінны ўпрыгожыць яго. Але не проста ўпрыгожыць! Кожная самаробная "лялька" павінна адпавядаць нейкаму астранамічнаму аб'екту - зорка, Сонца, Месяц, камета і г.п. Кожнае такое лесна-нябеснае свяціла падвешываецца звычайнай вяроўкай за галінкі кроны. У выніку атрымоўваецца цэлая Сонечная сістэма!
Лепшую каманду, канешне, выбіраюць суб'ектыўна. Але дзецям дужа спадабалася! Акрамя камет з травы, зорак з лісця і ягад (дарэчы, вядомы паралелізм паміж зоркамі і ягадамі),сонца й месяца са мху, яны нават прыдумалі гульню! - Падвешывалі бутэльку на вяроўцы і далей па прынцапе маятніка спрабавалі трапіць ёй у нейкае "свяціла".
Саня з каметай:
Зоркі-ягадкі
Сусветнае дрэва:
Другая гульня больш дынамічная. Кожнаму ўдзельніку надаецца нейкая планета Сонечнай сістэмы (можна дадаваць камету, астэроід і г.п.). Выбіраецца Сонца, якое пачынае рухацца наўпрост, а ўсе астатнія планеты-дзеці бегаюць вакол яго па ўяўных арбітах. Прычым кожны павінен трымаць крэйду і маляваць свой шлях. У выніку на касмічным асфальце ўтвараюцца шляхі руху нябесных целаў (:
Вось такія вось этнаастранамічныя гульні!