Пра пунктуальнасць

Mar 28, 2011 13:59

Будзільнік стаяў на 5:32, каб перазавесці тры разы на 7 хвілін пазней і ўстаць а 6:06. Скрозь сон пачула нешта "Ты что, в школу не ідёшь?" і паднялася а 6:38.
Душ, высахнуць, сабраць сшыткі, паснедаць, яшчэ нешта, выйсці. Першая - літаратура, 414, пастарацца паспець.
Мама так рана выходзіць. Хм, дзіўна. Ну ладна.

Спазняюся на 10 хв, ну як заўжды, што там. Заходжу - ажно аблілі здзіўленымі позіркмаі. Да ёшкін кот, думаю, што за дзела?!
- Ярык, колькі месца адступіць?
Паказвае 5 спісаных старонак.
- ?!!
- Ну так, шмат пішам сёння.
- Нічога сабе, толькі ж пачатак..
- А чо ты так рана сёння? Да канца хвілін 15.
- ?!..

Ну і тут усё стала ясна.
Маладзец, Авечка :) Перавадзіць гадзіннік - не ў маім стылі.
А то, думаю, чо ента яны ў метро наблыталі. Збіваюць, панімаеш, народ. Непарадак.

Вясёлы пачатак вясёлага тыдня :)

авечае, журфак, выпадак, жыццё

Previous post Next post
Up