tortus copenhagen

Jun 05, 2016 11:13

аднойчы захавала на сцяну здымкі чыёйсьці майстэрні: стэлажы з керамікай, сад, святло, вялікія вокны. глядзела ў сумы, суцяшалася ды й усё; была ўпэўнена, што інтэр'ерна-пастановачнае.

ан-не. нядаўна раптам знайшоўся майстар і яго творы.
і апынуліся яны - і ён, што ўжо там - адным з самага прыгожага, што я калі-небудзь бачыла; тым, што міжволі прымушае подыху спыняцца, вантробам казытацца, а вачам рыдаць.

image Click to view



дасканаласць формы і эстэтычнасць падачы - з імі ўсё ясна.
але відэа працэсу, гэтыя рукі, гэтая пластычная, мяккая маса, што растае, цяплее, працівіцца, а потым здаецца пад гэтымі ўпэўненымі пальцамі - oh Jesus, гэта ўжо на мяжы чалавечага і боскага, даруйце.

la petit mort як яна ёсць.














inspiration, pottery, прыгожае

Previous post Next post
Up