июнь июль август

Sep 09, 2015 12:11

быў пост пра лета, а потым сам знік.
а там і дажджы, і асеннія чаравікі - і як і не было нектарынаў, гарачэнных начэй, грукатаў цягнікоў і пр.

а было!
згарэлы нос і палоскі ад сарафана
скончаны ўнівер і распачатае жыццё
выпадковыя танцы на чужым будаўнічым свяце і шчаслівыя сальсы пад летнім паветрам
грукат аловачкаў ў заплечніку па суботах і колкая трава на набярэжных
дашын бісер і мае спіцы
іншыя краіны і раптоўная закаханасць у сваю



і тут я не жартую.
так заўжды, да? толькі чужымі вачыма можна ўбачыць і наноў палюбіць такое сваё? саша, як ты магла не бачыць гэтага ўсяго, як ты магла так актыўна ненавідзець кемпінскі, што забыць, як любіш цішыню мокрай камуністычнай, сізую рань ля каложы, бардовы халаднік і гэтых усіх неверагодны прыгожых людзей - такімі неаверагоднымі ліпенськімі днямі і начамі.
а чужыя вочы і самі прыфігелі ад усіх маіх любімых рэалій. сказалі: оуоуоу, хлеб - гэта тое, што нас аб'ядноўвае? я маліна беларусь? палац незалежнасці?
і такое любімае маміна пра бочкі з квасам: налейце мне чаго б у вас там ні было ў вашым трактары!

але ўсё гэта ерунда і смех. культурная розніца - не пра збіцень і журавіны ў цукры. а пра ўпартую абарону сваіх звыклых межаў - якія чамусьці заўжды пра толькі твой камфорт. мы ўзялі і нават у шэсць рук калектыўна нешта напісалі, і я пакіну гэта тут на памяць. няхай застанецца пра маё 22-е лета ўшчэнт зруйнаваных-знішчаных стэрэатыпаў :)

а тым часам на пліце - алычовае сочыва.
а ў суботу - другая сустрэча з маімі дзецьмі (я ж цяпер учыцельніца, на секундачку), якіх тэрмінова трэба адгаварыць паступаць у будынак на кальварыйскай. баюся нават загадваць, колькі з іх застанецца пасля арганізацыйнага сходу і, як мінімум, шасці пытанняў "а чо, усе заняція па-беларускі?"
да, дзеці. такі лёс.

sommer!, 6431, жыццё

Previous post Next post
Up