жнівень

Aug 23, 2014 16:21

спыніў бомж Валера з губной гармошкай, сказаў:
- стой, шча сыграю.
дзьме, дзьме, адной рукой за кастыль трымаецца.
- а бітлз можаце?
- бітлз?
- ну.
- а ты знаешь вообще, кто там был? назови давай!

... а ю кідзін, бэйб?

***

учора мне ўпершыню пазваніў у эфір сапраўды слухач. на разагрэве быў, канешне, маньяк вова, але потым! галя, калі ты гэта чытаеш - я люблю цябе! ты лепшы першы слухач, якога можна было толькі пажадаць у прамы эфір!

***

пытанне на слабо: а вы ведаеце памер нагі 4-месячных дзяцей? вось і вязала шкарпэткі. звяралася з табліцамі - пакуль выходзяць на 4-месячнае сланяня. ё.

102.9, жыццё

Previous post Next post
Up