авечае, мокрае

Dec 08, 2013 02:11

7 снежня - дзень, калі я, труслівы трус*, паплыла без круга ў глыбокай частцы басейна.

гэта такое клёвае пачуццё. ты стаіш на пошнім метры неглыбокай часткі і бачыш сінь-сінь, дзе дна няма. і разумееш, што гэта - страх. той самы, прымітыўны, твой-твой. але цёценька-выкладчыца стаіць на сушы і кажа: ты уже можешь. і гэты момант называецца преодоленіе. тут спрацаваў азарт, наіўнасць і адсутнасць мозгу менавіта ў гэтую секунду. очень пріятно, кстаті люді настроены.
і тое, што нехта ў цябе паверыў загадзя.

________________

*чалавек, які 20 гадоў не плаваў (нават у моры), баяўся вады і лічыў яе мокрай, панікаваў ад аднаго віду.


спартсменка, за што я люблю інстытут

Previous post Next post
Up