Маё любімае пытанне аднагрупнікам - "а што б вы зараз з'елі?". Наогул, не толькі аднагрупнікам, але падчас чарговай надвзычай цікавай пары яно бясспрэчны трэнд.
Адчуваю нейкі смакавы крызіс. І самае крыўднае - усім смешна і думаюць, што я тут жартачкі жартую :) Толькі Даша можа цалкам раздзяліць маю праблему. І гэта нават не тое, што хочацца есці, зусім не. Проста - смак. Проста. Смак. Што-небудзь такоеее. Як добрая кніга ці спектакль. Толькі на языку. Маленькае-маленькае. Вось так, каб заплюшчыць вочы ад задавальнення, каб унутр і наскрозь, каб ажно застагнаць ад шчасця, ну разумееце?
Як чызкейк з бэйкері.
Як баланьеза Дашынай мамы.
Як печаны банан з пламбірам і карыцай.
Як манная каша аднойчы ў паходзе.
Ом..
Сёння ішла з універа. І чамусьці зайшла ў Каравай. В мученіях, канешне ж. І там было пірожка. Назва - нешта пра жывёл.
Огосподі.
Я ішла дадому нагамі. Па слоце і бруду. І чаравікі мокрыя. І з ледзяшоў капала вада.
З ІМ.
І я ўсміхалася ці то ад шчасця, ці то ад яго, ці ад неба - вільготна-сакавіцкага, блакітнага. І ледзяшоў.
І яно таяла ўва мне, растваралася і плыло, і было так, так м...)
блін)
эххх як бы я хацела есці каб спажываць, і не зважаць на гэтую ерунду, і не заганяцца хоць па гэтым )
А раскажыце, а вы любіце які-небудзь смак ТАК, каб ажно душу прадаць?) Каб задавальненне надзвычайнага кшталту , выбітнага, непараўнальнага?) Толькі па-чэснаму і па-сур'ёзнаму )
Ежа наогул дзіўная штука. А працэс спажывання - ну хіба не менш інтымны, чым што іншае.
А вапшчэ, мы з Дашай даўно згадзіліся, што карміць каго-небудзь - гэта наогул найвышэйшая праява любві.
Альбо не так.
Каго яшчэ прыемней карміць, чым тых, каго любіш?)
крышачку памерці ад прыгажосці ну ўсё, паныла, маладзец, цяпер гоў трэйнінг, гёрл