Князь Ігар

Jan 26, 2012 23:45

Спачатку Саша, канешне, сядзела цынічная і халодная.
Не буду апісваць, што так не падабалася, ад чаго так занудзілася і часам прымушала смяяцца. У Ярошкі, напрыклад, вусы адклеіліся раптам. Ну проста. Бедны, так шкада, збянтэжыўся. Але харошы :-) І на гэтым моманце я вырашыла, што не буду строгай да таго, што люблю.

Але халява, канешне, адчувалася. Відавочная.
Таленавітасць музыкі прымушала на ўсё заплюшчваць вочы, глядзець з нейкім дараваннем.
Бо пачуцці - сапраўдныя, нягледзячы ні на што. Яраслаўне хацелася спачуваць, Галіцкі раздражняў і вабіў аначасова, палавецкія пляскі дык гэта наогулллл, а Ігар... Не чакала ад сябе, але на самай вядомай арыі ("Ні сна ні отдыха ізмученнай душе" каторая) сапраўды пабеглі... мурашыкі. Неяк не проста працяла - паверылася. Такая мужнасць, статнасць, годнасць.. Адначасова - пачуццёвасць, асэнсаванне болю, крыўды, ваганні паміж барацьбой і бязвольнасцю..
Надзвычай цудоўна, калі не раздзяляеш вобраз і акцёра-чалавека, калі яны настолька гарманічна спалучаюцца ў адным целе, што думкі пра расслаенне нават не ўзнікае.

І апошняя сцэна. Ну вось да, да. Хорошо.

Адзінае, што хм. Наколькі я ведаю, у ім 4 акты, а было 2. І Галіцкі не выйшаў на паклон. Пайшоў дадому, напэўна. Нукакэтовообще.

Як я даўно яе хацела, як я любіла і люблю. Добра, што не самае моцнае расчараванне:)
Спадзяюся, трапяткія чаканні спраўдзяцца і праз месяц )

опера

Previous post Next post
Up