16.03.13. 19:50. f. Ludovicus OPs

Apr 08, 2013 21:47

Originally posted by nicolaev at 16.03.13. 19:50. f. Ludovicus OPs











Аблучыны

«Няхай сцёгны вашыя будуць падперазаныя і светачы запаленыя» (Лк 12:35).

Вітаю і віншую вас ува ўрачыстасць Звеставання Пана!
Хай нам усё станецца водле ЯГОНАГА СЛОВА!
Хай ВАМ усё станецца водле ЯГОНАГА СЛОВА!

Дні, калі вясенні Менск патануў пад зімовым снегам з цыклону Хаўер, запомняцца мне на ўсё жыццё : ) Бо ў суботу 16 сакавіка 2013 року ў 19:50 пастулянт Андрэй Мікалаеў (да пастуляту быў прыняты 8 снежня 2012 року, на ўрачыстасць Беззаганнага Пачацця НПМ і афіцыйнага дня народзінаў у Беларусі нашай Фратэрні (Брацтва) Святой Тройцы) стаўся навіцыянтам Ордэну св. Дамініка ад Пакуты (свецкая галіна Ordo Prædicatorum) Дамініканскага Ордэну (Ордэну Прапаведнікаў)) з ордэнскім імём Людвік - гэным ордэнскім братам, напраўду кажучы, сталіся разам з жонкаю Таццянай (бо «ужо не двое, але адно цела» (Мт 19:6)), якая адважна прыняла на сябе гэтае дадатковае выпрабаванне і паслугу для Бога, за што ёй асаблівы дзякуй, а Бог адудзячы! Хвала і найвялікшыя падзякі Самому Пану Богу ў Багародзіцы Панне! Які мне, таго ня вартаму, аказаў гэнкі гонар служыць Яму праз Яе - з мячом Ружанца ў руцэ і на чорным пасе, у нематэрыяльным снежна-белым строі шляхціча Хрыста пад аксамітна-чорным плашчам Каралевы Святога Ружанца.



Дзякую сёстрам і братам нашай Правінцыі і Фратэрні за давер і гонар служыць з імі поплеч! Бог адудзячы айцу-асістэнту Раману Тамашу OP, сястры-намесніцы Юліі Маргарыце OPs, сястры-інфірмарцы Вользе Катарыне OPs, магістру фармацыі брату Сяргею Дамініку OPs і брату Максіму Марціну OPs - што, з ласкі Ісуса і па заступніцтву Марыі, здолелі дабрацца ў форс-мажорных варунках да мяне ў Шабаны і выбрацца адсюль па найскладанейшай на той дзень Магілёўскай шашы. Была так радасна сустрэцца, бачыць вашыя радасныя твары, і напраўду адчуваць радасць вашу, як тых анёлаў і святых у небе, што радуюцца вяртанню грэшніка. Вялікі дзякуй майму адзінаму спаведніку і пробашчу кс. Юрыю Санько, які апякуецца намі, памятае аб нас у малітве сэрца і клапоціцца аб удзяленні неабходных сакрамэнтаў, сярод іх Сакрамэнту намашчэння хворых, які мне пашанцавала атрымаць з рук майго каплана ўласна ў нядзелю напярэдадні Аблучын. Дзякуй і бог адудзячы ўсім, хто маліўся ў нашай інтэнцыі, асабліва «няжданаўскім» сёстрам-дамініканкам з Кангрэгацыі сясцёр св. Дамініка.

Далучэнне да нашага Ордэну адбываецца праз Аблучыны (нешта кшталту «абручэння», імго, бо наступным крокам маюцца - ордэнскія «шлюбы»), якім папярэднічае пастулят даўжынёй ад 3 месяцаў да 1 року. У часе Аблучынаў навіцыянт атрымлівае ордэнскае імя, зазвычай ужыванае пасля імя хроснага. Па Аблучынах распачынаецца рочны навіцыят (нешта кшталту «паслушніцтва»), у часе якога навіцыянт праходзіць праз самаўкшталтаванне пад кіраўніцтвам Духа Святога і магістра фармацыі, вывучаючы ордэнскае права, гісторыю Ордэна і падставы дамініканскай духоўнасці. Апісваць тутака Літургію тэрцыярскіх (тэрцыярыі - браты і сёстры Трэцяга Ордэну (зазвычай свецкія; Першы Ордэн - манахі, Другі Ордэн - манашкі замкнёныя-кляўзуровыя)) дамініканскіх Аблучынаў ня самы час і ня самае мейсца. Усё была супер, на хвалу Хрыстову!



Пад час Літургіі атрымаў дамініканскі шкаплер - медалік св. Дамініка, быў падперазаны дамініканскім пасам - скураным рамнём, узброены дамініканскім ружанцам - драўлянымі пацёркамі, запалены ад светачу дамініканскага і названы дамініканскім імём. Хай гэтыя сімбалы заўжды спадарожнічаюць нам у жыцці, хай будуць для нас бачным знакам прыналежнасці да Ордэну і матывуюць рушыць шляхам святога Айца Дамініка, святой Катарыны і ўсіх дамініканскіх святых. Няхай святыя апекуны заўжды заступаюцца за нас і ўспамагаюць нам штодня і штоночы. Хай не згасае прагненне служыць Богу ў духу Эвангельскіх парадаў, выконваць абавязкі, ускладзеныя ордэнскай Рэгулай, няхай гарыць прагненне жыць у свеце жыццём, прысвечаным Хрысту, згодна з дамініканскім харызматам!

Таня мая сталася афіцыйна адною з двох неабходных сведкаў акту Аблучынаў, і ледзь паспявала за хадой падзеяў, «ловячы моманты» на фотакамеру (фоткі, тутака змешчаныя, зрабіла Таццяна Мікалаева, а я апрацаваў) : ) Акрамя нашых святых нябёсных, з намі прысутнічалі нашыя коцікі: : ) кошка Снежка-Агнешка, якая ўвесь час хавалася пад ложкам, і кот Сержык-Патрык, які быў з усімі задаволены : ))) Ён - як заўжды, калі ля мяне моляцца - прыйшоў і ціхенька лёг на сталае месца пасярод малітоўнага "кола": ці-то ён хваліць Пана разам з усімі, ці-то мяркуе, што молімся Пану за яго самога : ) А пасля малітвы і спеваў пусіка 'шчэ павалтузалі, паціскалі, як мяккую цацку : )))

Свецкія дамінікане паслугуюцца з сімбалу OPs, што ё абрэвіятурай назвы «Ordo Prædicatorum sæcularis». У часе аблучынаў навіцыянт прыймае ордэнскае імя, што ё знакам новага жыцця. Гэна стасуе ня толькі вядомага біблійнага сымбалізму змены імя як пачатку новага жыцця. Гэна адначасова і асаблівы выбар патрона (пераважна з кола дамініканскіх святых і дабраславёных), які нам будзе спадарожнічаць і ўспамагаць сваёй малітваю на шляхох нашага паклікання. Нашае-ж імя - Людвік OPs, б. Андрэй Людвік Мікалаеў OPs, калі афіцыйна : ) (LA: Ludovicus OPs, PL: Ludwik OPs, EN: Louis OPs, RU: Людовик OPs) - на гонар французскага манцыпія Хрыста ў Марыі, «апостала Вандэі», прапаведніка і дамініканскага тэрцыярыя св. Людвіка дэ Манфор OPs ( у розных мовах (pl, en, ru, be, ua)) - маяго ад 10.01.2010. кіраўніка і правадніка праз Легіён Марыі, Брацтвы Ружанца, Ордэн св. Дамініка ад Пакуты да Хрыста ў Марыі.

Ягоны цёзка граф дэ Манфор, дарэчы, 8 стагоддзяў таму стаяў у вытокаў Militia Christi і нашага Трэцяга Ордэну. Зрэшты, Андрэй Мікалаеў нарадзіўся 9 кастрычніка (успамін «апостала індзейцаў» дамініканскага св. Людвіка Бэртрана), а разбіўся вусмерць і нанава нарадзіўся 19 жніўня (успамін св. Людвіка IX, караля Францыі і францішканскага тэрцыярыя). І 'шчэ са знакаў на шляху: 4 рокі таму меў сабе за мянушку «Войша» (памяншальна ад «Войслаў»), называў сябе Андрэй Войслаў Мікалаеў-Пашкевіч; ужо пасля бессумнеўнага абрання сабе на імавернае законнае імя «Людвік», даведаўся, што «Людвік/Хлодвіг» = «Войслаў/Ваіслаў» = «слаўны вой/ваяр». Гэнак БУНТаўны Войша стаўся «рэпетыцыяй» да паслухмянага Людвіка : ) - для ўсё большай хвалы Бога ў Багародзіцы!

Фотаздымкі
















































Ordo Prædicatorum sæcularis



У нашай Польскай Правінцыі Ордэна правамоцнымі з'яўляюцца назвы: Ордэн Свецкіх Дамініканаў, Трэці Ордэн святога Дамініка, Свецкі Ордэн св. Дамініка і, згодна шматвяковай традыцыі, Ордэн святога Дамініка ад Пакуты. Кім ё дамініканскія тэрцыярыі? Каб не адсябечыць, працытую з Рэгулы ў беларускім перакладзе сястры Маргарыты OPs: «Да вучняў Хрыста, што жывуць у свеце, належаць як мужчыны, так і жанчыны, якія праз свой хрост і бежмаванне прымаюць удзел у прароцкім, святарскім і каралеўскім пасланніцтве нашага Пана Езуса Хрыста. Яны пакліканыя сведчыць сярод людзей аб прысутнасці Хрыста, каб боскае навучанне аб збаўленні ведалі і прынялі ўсе людзі (пар. Дз 13, 26). Некаторыя з іх, натхнёныя Духам Святым да жыцця паводле духа і харызмату св. Дамініка, далучаюцца да Ордэну паводле ўласных законаў праз асаблівыя прысягі. Яны ствараюць супольнасці (фратэрні) і з’яўляюцца адной сям’ёй з іншымі галінамі Ордэну (LCO 141).

Яны вызначаюцца сваёю духоўнасцю і палымянасцю ў служэнні Богу і бліжняму ў Касцёле. Як сябры Ордэну Прапаведнікаў, яны удзельнічаюць у яго пасланніцтве праз навучанне, малітву і абвяшчэнне Божага Слова, адпаведна з умовамі жыцця свецкіх людзей. Па прыкладзе св. Дамініка, св. Кацярыны Сіенскай і тых нашых продкаў, якія сваім жыццём асвячалі Ордэн і Касцёл, узмоцненыя братэрскай супольнасцю, яны даюць сведчанне сваёй веры, прыслухоўваюцца да патрэбаў сваіх сучаснікаў і ахвяруюцца ў служэнні праўдзе. Натхнёныя харызматам Ордэну, яны памятаюць, што апостальская дзейнасць вынікае з багацця кантэмпляцыі.

Каб дасягнуць удасканалення ў ажыццяўленні свайго паклікання, непадзельна кантэмпляцыйнага і апостальскага, свецкія сябры Ордэну св. Дамініка павінны карыстацца наступнымі сродкамі: a) слухаць Божае Слова і чытаць Святое Пісанне, асабліва Новы Запавет; b) па меры магчымасці штодзень ўдзельнічаць у цэлебрацыі Эўхарыстычнай ахвяры; c) часта прыступаць да сакрамэнту паяднання; d) маліцца літургічнаю малітваю разам з усёю Дамініканскаю сям’ёю і асабістаю малітваю: разважаннем, св. Ружанцам; e) навяртаць сэрца як у духу, так і ў практыцы евангельскай пакуты; f) палымяна вывучаць аб’яўленую праўду і стала разважаць над праблемамі сучаснасці ў святле веры; g) праводзіць набажэнствы да Найсвяцейшай Дзевы Марыі паводле традыцыі Ордэну, і таксама набажэнствы да нашага Айца св. Дамініка і св. Кацярыны Сіенскай; h) перыядычна прымаць ўдзел у духоўных рэкалекцыях».

А цяперака працытую фрагмэнты з артыкулу нашага айца-асістэнта Рамана Шульца OP: «Трэці Ордэн (ці інакш: Дамініканскія Фратэрні) - гэта супольнасць свецкіх асобаў, прывабленых Жывым словам (гэтым КІМСЬЦІ - Словам Айца). Іх мэта: сузіраючы слова Божае, дазволіць мудрасці Святога Пісання агарнуць розум, каб пасля несці з сабою гэтае Слова паўсюль, куды толькі накіроўвае Божы Провід - у сем’і, навучальныя установы, на працу. Свецкія дамінікане становяцца апосталамі Хрыста ў сваіх жыццёвых асяродках у той ступені, у якой дазваляюць Евангеллю ўплываць на сябе: фармаваць мысленне, словы і ўчынкі.

Для такой супольнасці, акрамя сведчання Евангелля жыццёвым прыкладам, важнай з’яўляецца малітва за свет і асабліва за тых людзей, якія яшчэ не пазналі Бога і Яго Любоў. Найбольшы плён мае малітва штодзённага ўдзелу ў святой Імшы, калі гэта не перашкаджае выкананню іншых абавязкаў, напрыклад, абавязкаў жонкі, маці, мужа, бацькі. Асобы, якія належаць да Дамініканскіх Фратэрняў, удзельнічаюць таксама ў Літургіі Гадзінаў, што называецца таксама малітвай Брэвіярыя: ютрані і нешпарах. Гэта штодзённая малітва Касцёла, якой моляцца не толькі святары, законнікі і законніцы, але ўсё часцей і свецкія людзі.

Штодзённая малітва Трэцяга Ордэну вылучаецца асаблівым духам пакуты. Гэтая пакута выяўляецца ў практыкаванні розных формаў аскезы, такіх як пост і цярплівае прыманне штодзённых цяжкасцяў і цярпенняў з любові да Хрыста, даверлівае ахвяраванне іх у інтэнцыі навяртання грэшнікаў. Гэтая малітва і пакута - дары Духа Святога, бяруць выток са шчырага спачування чалавечым бедам: жыццю ў граху і ў далечыні ад Божай любові.

Асаблівасць Трэцяга Дамініканскага Ордэну грунтуецца на веданні Святога Пісання, Традыцыі (Credo) i Навукі Каталіцкага Касцёла (Magisterium). Веданне і пастаяннае вывучэнне гэтых трох крыніцаў, якія ўдакладняюць і дапаўняюць адна адну, з’яўляючыся вынікам дзеяння Духа Святога, даюць удзельнікам Дамініканскіх Фратэрняў здольнасць усё глыбей і прыгажэй размаўляць з Богам, а таксама ўсё глыбей і прыгажэй размаўляць з людзьмі пра Бога. Ордэн св. Дамініка вылучаецца яшчэ тым, што ў ім сузіранне Божага слова адбываецца таксама праз разважанне над таямніцамі святога Ружанца, быццам праз сэрца Марыі.

Асобы, пакліканыя Духам Святым да ўдзелу ў Дамініканскай Фратэрні (гэта «пакліканне ў пакліканні»), праз пэўны час складаюць шлюбы. Гэта нясе з сабою абавязак малітвы, пакуты, добрасумленнага выканання сваіх сямейных і прафесійных абавязкаў і таксама заклік да апостальства і супрацоўніцтва з усім ордэнам у рэалізацыі місіі прапаведавання праўды, Veritas. У гэтым слове таксама ўвасоблена мэта існавання і паклікання ўсёй Дамініканскай Сям’і, і сярод іншых, безумоўна, і ўдзельнікаў Дамініканскіх Фратэрняў.

Трэба адзначыць, што браты і сёстры Фратэрняў OP сістэматычна ўдзельнічаюць у фармацыйных сустрэчах і рэкалекцыях для таго, каб няспынна ўзрастаць у праўдзе перад Богам, перад сабою і бліжнімі. А жыць у праўдзе, Veritas, значыць жыць у пакоры. Пакора ж - гэта найперш праўда пра Бога, і толькі з праўды пра Бога (праўдзівых сустрэчаў з Ім) узнікае праўда пра чалавека. Пазнанне гэтай Veritas, пазнанне ласкі пакоры перад Богам, сабою і бліжнімі - гэта мэта, да якой імкнецца малітва, фармацыя, гэта праца над сабою ў жыцці ўдзельнікаў Фратэрняў OP. Толькі пакорным Бог дае ласку, без якой немагчыма быць сведкамі Евангелля ў свеце і рэалізоўваць дамініканскае пакліканне.

Вось такім чынам, праз Veritas, Бог заклікае свецкіх дамініканаў прыйсці да тых людзей, з якімі не могуць сустрэцца іншыя асобы з Дамініканскай Сям’і: святары, сёстры дамініканкі, кляўзуровыя сёстры-манашкі. Трэці Ордэн існуе для таго, каб сярод яго ўдзельнікаў ўзрастала колькасць пакорных людзей, якія жывуць у Veritas. Падтрыманыя Божай ласкай, яны імкнуцца падтрымаць кожнага чалавека, якога сустракаюць, дзеяннем і словам, а таксама малітвай і пакутай набліжаюць і прапаведуюць Валадарства Божае, адначасова заклікаючы да навяртання.

Найбольш вядомай свецкай дамініканкай была св. Кацярына з Сіены (+1380 г.), доктар Касцёла, апякунка Еўропы; апошні благаслаўлёны тэрцыярый на сённяшні час - Пётра Фрасаці (+1925 г.), узор для моладзі. Гэта асобы, якія з палаючым сэрцам і думкамі дазволілі, каб іх накіроўваў Дух Святы, і здолелі дасканала ажыццявіць ідэалы дамініканскай духоўнасці, унесці ў асяродак свайго жыцця і ў гісторыю шмат дабра і святла Божай Мудрасці.

У Айцоў Касцёла існуе такая фармулёўка: таямніца поўні (з лац. misterium lune). Яна апісвае з’яву, якую мы назіраем у прыродзе, каб патлумачыць праўду, істотную для кожнага хрысціяніна, а таксама для свецкіх дамініканаў і дамініканак. Кожны з нас ведае, што поўня не выпраменьвае свайго святла, святло ж, якое дасягае зямлі ўночы з дапамогаю поўні, - гэта адбіткі сонечных промняў. Гэтак жа і чалавек: як Божае стварэнне, ён сам па сабе нічога не мае, а ўсё, што яму ўласціва, атрымаў ад Бога Творцы. Пакліканне чалавека, як і ў прыкладзе з поўняй, якая адлюстроўвае сонечнае праменне, - быць адбіткам Божай славы, жыць дзеля хвалы Божай. І, як поўня, у залежнасці ад свайго становішча адносна сонца, можа быць у зацьменні, станавіцца маладзіком, вострым, як серп, або ветахам, можа быць асветленая на малой частцы, напалову, на большай частцы паверхні, а таксама бывае «ў поўні», так і чалавек праяўляецца адносна Бога. Чалавек, найлепш з’яднаны з Богам, - гэта Марыя, падобная да поўні, якая ўсёй сваёй паверхняй адбівае сонечнае святло. Яна ўсёй сваёй істотай адлюстроўвала і адлюстроўвае Божае святло, і па гэтай прычыне названая Найсвяцейшай. У Ёй няма ніводнага ценю, ніводнай плямкі. І ўсе іншыя святыя - наколькі яны аддалі сябе Богу ва ўжытак, настолькі ў іх жыла і жыве misterium lune, настолькі яны свецяць святлом Божага Сонца (Лк 1, 78).

Такім чынам, варта задаць сабе пытанне: у якой ступені ўва мне спаўняецца misterium lune? Бог, як Сонца, скрытае за гарызонтам свету, мае патрэбу ў сваіх дзецях, каб у цемры ночы, у якой жывуць нашыя сучаснікі, Ён мог карыстацца намі, як сонца - поўняй. Бог хоча, каб мы адлюстроўвалі праменне Яго любові і Мудрасці, якім Ён асвятляе цемру смерці і граху. Кожны ўдзельнік Дамініканскай Фратэрні павінен імкнуцца стаць поўняй, якая адбівае святло як мага большай часткай сваёй паверхні; святло, што з’яўляецца плёнам сузірання і пакорнай Veritas, якая дазваляе праўдзе Евангелля асвятляць усё жыццё. Няхай жыццё ўдзельнікаў Трэцяга Ордэну св. Дамініка будзе пранікнута адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту, сузіраннем слова Божага, глыбокім вывучэннем Veritas, любоўю да Марыі і святых Дамініканскага Ордэну. Гэта дасканалы шлях, які дазваляе душы трываць у Божым святле і цяпле.

Таму адказ на пытанне пра значэнне Трэцяга Ордэну ў сучасным свеце (гэтае пытанне можа сабе задаць любы хрысціянін) залежыць перадусім ад misterium lune ў кожным з нас. Бяда зацемненай поўні! Яна застанецца без ужытку, як соль, якая страціла смак і будзе выкінута прэч на патаптанне людзям (Мц 5,13). Мы жывем, аднак, надзеяй, што праз Contemplatio і Veritas чалавек дазволіць, каб яго асвятляла святло Сонца праўды, якое не ведае захаду, і праз яго свяціла таксама і бліжнім. Трэба, аднак, памятаць пра тое, што сонечнае святло, адбітае поўняй, часта становіцца прычынаю супраціўлення з боку асобаў, якія выбралі ў сваім жыцці цемру. І, наадварот, яно будзе радасцю для тых, хто пакорна шукае дарогі і праўды, якія вядуць да хрысціянскага жыцця. Сведчанне хрысціянаў у сучасным свеце падобнае да таго, як бацькі выхоўваюць дзяцей. Дарослыя могуць шмат чаго распавесці сваім малым, але тыя зразумеюць найперш жыццёвы прыклад».

«III Орден св. Доминика был утвержден папским эдиктом в 1285 году. Он представлял собой общину католиков, не принимающих обета безбрачия и живущих мирской жизнью, но тем не менее подчиняющихся основным пунктам доминиканского устава и помогающим в работе своим "старшим братьям" - монахам. У истоков Третьего Ордена стояли два практически независимых друг от друга течения. Появление особой структуры Третьего Ордена было обязано двум факторам. Во-первых, к 1280 году многие из групп кающихся мирян уклонялись в ересь. От критики рядового священника они переходили к критике всех таинств. Второй причиной было то, что Муньо де Замора, Генерал доминиканцев в то время, решил, что для "кающихся" надо придумать своего рода организацию.

Вторая версия происхождения Третьего Ордена упоминает о "Воинстве Христа", "Militia Christi" - группе, основанной непосредственно св. Домиником. Если "Кающиеся св. Доминика" были в основном из простолюдинов, то "Воины Христа" являлись дворянами, решившими поставить свои способности на службу Церкви и конкретно Доминиканскому Ордену, и силою своего оружия оборонять братьев-проповедников во время их одиноких и зачастую опасных путешествий. Впоследствии эти две группы были объединены в одну, принявшую доминиканский устав и организованную по образцу доминиканских общин. Она и стала тем Третьим Орденом, который мы можем наблюдать сейчас…»

Больш пра Трэці Ордэн св. Дамініка можна пачытаць у розных мовах (pl, en, ru, be, ua) па спасылках, альбо па спасылках па-расейску. Суполкі «ІІІ Ордэн святога Дамініка ў Беларусі» дзейнічаюць у Facebook і Vkontakte. Маеце пытанні датычна тэрцыярскай тэмы? Не трымайце іх у сабе... : )

Рэфлексыя

«Я ўбачыў новае неба і новую зямлю. Бо першае неба і першая зямля мінулі, і мора ўжо няма. І ўбачыў я святы горад, новы Ерузалем, які сыходзіў ад Бога з неба, падрыхтаваны, быццам нявеста, прыбраная для свайго жаніха. І пачуў я гучны голас з трона, які казаў: «Вось скінія Бога з людзьмі, які будзе жыць з імі; яны будуць Ягоным народам, а Ён будзе“Богам з імі”. І вытра кожную слязу з вачэй іхніх, і ўжо не будзе ні смерці, ні смутку, ні плачу, ні болю ўжо не будзе, бо ранейшае мінула»» (Ап 21:1-4).

«Прыйшоў адзін з сямі анёлаў, якія мелі сем чашаў, напоўненых сямю апошнімі бедствамі, і загаварыў са мною, кажучы: «Хадзі, я пакажу табе абранніцу, жонку Баранка». І ўзнёс мяне ў духу анёл на вялікую, высокую гару і паказаў мне святы горад Ерузалем, які сыходзіў з неба ад Бога і меў Божую славу» (Ап 21:9-11).

«А святыні ў ім я не бачыў, бо святыня ягоная - гэта Пан Бог усемагутны і Баранак. І гораду не патрэбны ні сонца, ні месяц, каб яму свяцілі, бо слава Божая асвятліла яго, а светач ягоны - Баранак. І ў яго святле будуць хадзіць народы, і валадары зямлі прынясуць яму сваю славу» (Ап 21:22-24).

«І ўбачыў я: вось Баранак стаіць на Сіёнскай гары. Слугі Ягоныя будуць служыць Яму. І ўбачаць аблічча Ягонае, і імя Ягонае будзе на іх чолах. І ночы ўжо не будзе, і не будуць мець патрэбы ні ў святле лямпы, ні ў святле сонца, бо Пан Бог будзе свяціць над імі; і яны будуць валадарыць на векі вечныя» (Ап 14:1a, 3b-5).

Дайсці да навіцыяту, апынуцца на пагорку - і раптам уцяміць, што апынуўся… ля ўзножжа, на пачатку новага шляху. Назад і долу шляху ўжо няма - толькі дагары і наперад. Ужо немагчыма вярнуцца на той пагорак, дзе быў яшчэ ўчора, бо «учора» ужо няма. Немагчыма вярнуцца, але магчыма ўзыйсці на іншы пагорак. Спадзяючыся, што неўзабаве - Божай ласкаю - адкрыецца Святая Гара Сыён, што над усімі пагоркамі лунае ў аксамітна-сініх нябёсах…

Мiraculum Dei, Оrdo Рraedicatorum, Еcclesia

Previous post Next post
Up