Допісы на палёх, пасьля чарговай спрэчкі з Куртам.

Jan 13, 2007 01:41

Канечне, бываюць сытуацыі, калі твая краіна вымушана адказваць на напад суседняй, і пра іх піша ККК, на які ты спасылаешся. Але ня можа быць такога, каб ККК прывітаў ваенныя дзеяньні як такія.

У фільме "Шчасьлівых Калядаў" адзін з герояў - малады шатляндзец - атрымаўшы зьвестку, што разам з братам мабілізаваны на фронт, ажно скача ад радасьці - нарэшце, маўляў, у нашым жыцьці пачынаецца штосьці сапраўды цікавае (яго потым хутка забіла шальная куля)

Кожная вайна - праява дахрысьціянская - барбарства. Хрыстус чамусьці не павёў свой народ на паўстаньне супраць цэзара і Рымскай імпэрыі, хоць гэтую вайну можна было бы назваць справядліваю.

Адказ злом на зло - працяг ланцуга зла. Пакуль хтосьці не парве гэты ланцуг - зло і нянавісьць будзе трываць.

Алесь, давай дамо адно аднаму ўрачыстае абяцаньне: я перачытаю ККК, а ты паглядзіш фільм "Шчасьлівых Калядаў", а потым, калі хочаш, пагаворым на гэтую тэму яшчэ раз.

laudare benedicere praedicare, кинематограф, для Курта асабліва

Previous post Next post
Up