Мужчыны

Dec 08, 2010 13:55

 Раніца. Стаю на прыпынку, чакаю талейбус, слухаю музыку. Міма праходзіць малады чалавек, глядзіць прама ў вочы, вітаецца. Вітаюся на ўсякі выпадак. Праз хвіліну падыходзіць і пытае, ці там я працую. Кажу, што там. Цікавіцца, кім працую. (о-па, зноў трапіла, думаю). Пасля расказвае, дзе і калі ён мяне там бачыў. Крышку расказвае пра сябе. Пасля пытаецца, дзе жыву, там? Там. ( Пераасэнсоўваю зададзеныя пытанні, да чаго ўсё гэта). Пасля пытаецца, адкуль я насамрэч. І дадае, што адразу бачна, што "ты кветка не мясцовая". (Усміхаюся, думаю, няўжо такая адрозная?). Трындзім яшчэ пра нешта.
Прыходзіць мой тралейбус. Ён просіць мой нумар майго тэлефону. Адмаўляю. Пытае-сцвярджае "у цябе хлопец ёсць?". Ківаю ў адказ. Ён робіць рэзкі крок назад, жадае посьпехаў, выказвае надзею, што яшчэ можа пабачымся і знікае.
Еду ў тралейбусе.. м-дзя... Цікава, колькі часу ён наважваўся падысці..

Праца. Калега заклапочаны дамамі. У прамым сэнсе слова. Сядзіць у нэце на сайтах знаёмстваў, шукае чарговую палюбоўніцу на нейкі час. Пасля распавядае, як усё прайшло. Ёсць дзе пасмяяцца, а дзе і паплакаць. Ёго ўжо некаторыя з калетыву падсцёбваюць за такое, маўляў нездарова. Аднойчы ён мне распавеў адну з прычынаў свайго такога непастаянства. Для мяне пачутае сталася моцным ударам па наіўным разуменні жыцця.. ды і па псіхіцы...
Сёння ён сказаў, што з кім з кім, а са мною ён будзе толькі сябраваць, астатняе немажліва. "Яна ў нас замуж выходзіць, дык што замінаць?"

Вечар. Забягаю ў інтэрнаце ў ліфт. За мною адразу заходзіць малады чалавек. Націскае адразу дзве кнопкі, разварочваецца і перапытвае, ці правільна націснуў. Ліфт спыняецца на маім паверсе. Я выходжу, малады чалавек усміхаецца, развітваецца. Дзверы зачыняюцца.
Previous post Next post
Up