Aug 05, 2012 04:11
Як вядома, у ніжэйшым сьвеце жывуць духі жывёл, продкаў, прадметаў, ды г.д. А ў вышэйшым - багі.
А вось што я табе скажу. На самой справе, вышэйшы сьвет нараджае ніжэйшы. Такім чынам, духі гэтага сьвету - гэта мы. Мы ўяўляем духаў жывёл ды продкаў, а багі ўяўляюць нас.
Лёгка заўважыць, што кожны дух уяўляе болей духаў, чым ён сам, хоць бы й таму, што ён уяўляе хаця б толькі сябе ды сваіх бацькоў, такім чынам, вышэйшыя сьветы заўжды малейшыя за ніжэйшыя.
Экстрапалюючы, можна казаць, што найвышэйшы сьвет месьціць аднаго толькі духа, які праз гіерархію сьветаў уяўляе астатніх. А найніжэйшы сьвет месьціць усіх магчымых духаў.
Вандруючы па лесьвіцы сусьветаў, можна здацца, што ў занайвышэйшым сьвеце няма ніводнага духу. Але каб дабрацца туды, трэба ня толькі зьнікнуць самому, але й разьявіць усіх астатніх.
веда,
вера,
шаманства,
жывёлы,
думкі