Oct 13, 2008 18:53
Учора ранкам быў я на нейкай сябравай бяседзе, і захацелася мне раптам паліць. Дастаў я сьвечку ды пачаў шукаць агня. Падыходжу да хлопца ды пытаюся, а ён кажа: "га, нібы ты таксама паліш сьвечкі?!" Так, моўлю. Папалілі мы сьвечак...
А было гэта недзе на тэрасе на дрэве. Злажу, значыцца, з дрэва, а на лесьвіцы стракаю свайго старога сябра, што ня бачыў мо гадоў 5. І не магу згадаць імя. Кажу: цябе, быццам, Вовай? А ён: не. Я пытаюся, як, а ён ня кажа. Зацікавіла мне, ды стаў я за ім хадзіць ды дапытваць, як яго клічуць.
Хадзіў-хадзіў, і разгутарыў яго, ды ён прызнаўся, што ён - Ігар. Распавёў пра сваё жыццё. Высьвятлілася, што ён большасць часу бадзяецца па месту ды робіць розныя неразумелыя рэчы. Я стаў сачыць за ім, ды пакрысе пачаў бачыць логіку ў яго рухах, бо сталі мне бачныя дадатковыя элементы сьвету - маляваныя рэчы ды постаці.
Так я хадзіў за ім ды назіраў, і нарэшце зразумеў, што палюе на яго нейкі маляваны драпежнік, а ён замятае сьляды. Аднойчы зайшоў я за ім на нейкую кватэру, а там сядзяць 12 маляваных вайтоў ды спрачаюцца. Ён перад імі адказвае, а потым яны кажуць "сьмерць здрайцу!" і я паміраю. Тут я раблюся зусім маляваным ды існы сьвет зьнікае з вачэй. Я пытаюся, за што? А яны кажуць: ты бездазвольна сягнуў у маляваны сьвет, ты высьледчык ды паліцай. Я ўсё адмаўляю, спрачаюся, але яны хмураць свае маляваныя пысы ды мяняюць выгляды... І тут зьяўляецца маляваны драпежнік, і я цікаю.
Тады маё жыццё пераўтвараецца, як у "Ігара" ва ўцёкі ад гэнага драпежніка, але я затойваю помсту.
Нарэшце я знаходжу прывязку рады 12-ці да іхнага жыцця, пераўтворваюся ў тыгра, потым у акулу ды зьядаю іхнае супольнае цела і яны заміраюць. Але драпежніку да сракі. Ён як быў, так і палюе на мяне. І так я па сёння бадзяюся па месту ды раблю неразумелыя рэчы дзеля месцічаў, але на справе - замятаю сьляды.
П.С. Потым, прачнуўшыся, я згадваю, што таго хлопца, што я бачыў, клічуць Барысам. А той, што я думаў, што клічуць Вовам, на справе выглядае інакш.
ворагі,
сьмерць,
мульцікі,
сябры,
сны,
паліць,
сон