На скрыжаваньні мне дарогу заступілі
Аднойчы трое ворагаў шалёных.
Ды закрычалі ў вуха са ўсёй сілы:
"Мы зараз, бля, заб'ем цябе, Зяноне!"
Тут падышоў мой сябра, стаў са мною,
І ворагі адразу змоўклі быццам.
Але калі пабачыў, што іх трое,
Сышоў да іх - маўляў, баіцца біцца.
Тым часам падышоў мой сябра іншы
Ды, падлічыўшы ворагаў паспол,
Мне мовіў: "не судзі мяне завышана" -
Ды стаў да чацьвярох з вачыма ў дол.
У гэты час спаткаўся сябра трэці,
Ды як пабачыў ворагаў пяцёра,
Бяз словаў адышоў да іх карцеці.
. . .
Тады я падышоў да іх с дакорам:
Глядзіце - трое іх ды трое сябраў,
Чацьвёртым буду я, нас зараз болей!
Ці ворагам дозволіце нахабным
Павесіць радака свайго на коле?!
"Не, недазволім!" - сябры кажуць складна.
І ворагі адсунуліся сьцішана.
Так разышліся мы са скрыжаваньня:
Мы - па сваёй, яны - дарогай іншай.
З тае пары я стаўся асьцярожным,
Бо ведаю сяброў маіх адданьне.
Не, зь імі сябраваць, канечне, можна,
Але вось толькі не на скрыжаваньні.
(С)энс ды словазлучэньні часткова
стыраныя ў З. Пазьняка