Nov 09, 2005 01:18
Вось як яно было.
Ноччу, гадзіны недзе ў чатыры у дзьверы загрукаліся. Прачнуўся, пайшоў адчыняць (а жыву я ў камуналцы). Вочка закрытае. Я адчыніў, а там два мянты-бугаі. Сунулі пад нос свае пасьведкі ды прайшлі да суседа. Кажуць, лічым да двох і выбіваем дзьверы. Эдзік думаў нядоўга.
Я пайшоў далей спаць. Потым чую, стук у мае. Я адчыняю - нікога. Толькі чую зь ягоных камораў размову: "а чыя гэта выява? Пльяменькі? А на кампутары такую маеш?". Потым чую, пачалі мэблю рухаць. І сам згадваю, тым вечарам Эдзік таксама мэблю рухаў, думаю, мо хаваў нешта.
А потым думаю, нядобра неяк выйшла, быццам суседа мянтам здаў.
І заснуў.
А потым прыходзяць эдзікавыя 2 сябры і кажуць, вось ты сабака эдзіка здаў, а ён нам вінны, калі не аддасі - заб'ем.
Ну я тады паехаў да брата-жаўнера ў мястэчка за парадай. І там страчаю памерлую бабульку зь дзедам. І нешта мы размаўляем, як раптам дзед кажа, што час дахаты, і штурхаецца шпаркім бегам да тралейбуса, па дарозе ледзь ня ўпаўшы. Я яму крычу, што тралейбус ня ў ты бок едзе. Але ён ужо ня чуў.
Карацей, ідзем мы з бабулькай ды братам, і бабулька кажа: "калі цябе хочуць забіць, трэба самому забіваць, павер мне, я ў сьмерці разумею". Ну тады мы з братам паехалі да мяне ды зрабілі засаду. Прыходзяць тыя калдыры, і мы адному піку ў сэрца а другому пяром па горле.
І тут я падумаў, што, бляёбаныўрот, душы ся іхныя ж безьсьмяротныя і будуць мяне цяпер каўбасіць. Тады брат кажа, што трэба ім твары з галоваў паадразаць, і тады душы высвабодзяцца ды зьляцяць. Адрэзалі ім абліччы, а душы не зьлятаюць.
Тады я кажу, напэўна душы ёсьць абліччавай адзінкай і трэба твары панішчыць. Пайшлі на кухню, прамялі твары празь мясарубку - і нічога. Я тады пачаў пужацца, бо вечныя ворагі, ды яшчэ й душы - ня вельмі прыемна.
І тады брат здагадаўся, што каўбаскі трэба пахаваць у вадёме, каб душы сышлі ў ваду. Брат скінуў некалькі каўбасак у акварым, а на мае месца ўжо не было, але брат сказаў, што можна ў скрыынсавер з рыбкамі закінуць, толькі трэба сканцэнтраваць намер. Ну я ўключыў кампуцір і спэцыяльнім кідком блямнуў іх аб экран ды яны зьніклі.
Ну і быццам усё добра, але нешта чую, душы яшчэ коўзаюцца нейдзе. Пайшлі мы ўтраёх на пляц і ўсё горай і горай адчуваем. Целы гаўнеюць, вочы жаўцеюць. А бабульцы нармальна. І раптам з вадаграю скокае рыбіна з зубамі ды цап брата за лыч, аж ён са скуры выскачыў. І тут бачу, што ён стаўся жывы, а скура мёрлая, і гляджу, я таксама памерлы. І брат кажа, цяпер шукай тую рыбіну, каб яна зь цябе таксама мёртвасьць зьела, бо штосьці яны накумарылі, гэтыя ворагі.
Я пайшоў тады ў рыбную краму шукаць, і абходжу рыбы па адной ды шукаю дзе зубастая. А няма. А потым шукаў шукаў, выцягваў з вады і знайшоў. І заціснуў ёй галаву у шклянках, каб ляпу разявіла і зьняў аб зубы сваю памерласьць.
Але адчуваю, недзе яшчэ тыя душы жывыя, гады. Але рыбная галава распавяла, што насамрэч гэты ўжо ня іхныя душы, проста праз гэтую прыгоду мы пачалі адчуваць усю душнасьць жывых істотаў і ўвогуле, што прыватных душ ня маецца, а ўсё гэта дна душа і яна вельмі старая і што яшчэ пры яшчарах яна была, і тут здалёк пайшлі дыназаўры разнакаляровыя ды велізарныя...
І мне такды тут жа супакоілася сэрца, бо няма больш на мне гэтага цяжару, і што ўсё чыкі-пыкі і ня трэба турбавацца. І я са спакойным сумленьнем зьнік.
дом,
цяпер,
сям'я,
жывёлы,
сьмерць,
кампутар,
сны,
думкі