-Чаму рэдка прыязджаеш катацца на віндсёрфінгу? - пытаюся ў Дзяніса.
-Сілоў ужо ранейшых няма!
***
- Юрась ужо не сапраўдны сёрфер, - з сумам кажа мне Зьміцер.
- З чаго ты ўзяў?
- А ён прызджае на каталку пад гальштукам, пакатаецца гадзінку-дзьве і ўжо зьбіраецца зноў на працу, кажа, што яго кліенты чакаюць. Якія нафіг кліенты, калі вецер дзьме?
***
-Ты чаму з апошняй каталкі так рана зьехаў? - пытаецца Сяржук.
-Накатаўся быў ужо, стаміўся, дый клопат меў у хаце, рамонт дробны раблю, шпалеры трэба было паклеіць.
-Ты што, здурнеў? Якія шпалеры? А пасядзець пасьля каталкі, паразмаўляць, прыгадаць незабыўныя моманты?
***
Карацей, у сёрфераў усё так, як і ва ўсіх сем'ях:)
***
(Фатакартка зь сеціва для прыцягненьня ўвагі:)