Непярэліўкі - заасяніла.

Sep 27, 2015 15:08

Восень нахапілася неўпрыцям. Былі, ведама, прыродныя зьвестуны, што к таму ўсё йдзе, але ў мяне звычайна восень пачынаецца не па календары, а калі катацца на віндсёрфе ўжо ня хочацца. А тут захаладала, а я ж бо шчэ б пакатаўся. Дажджыць цалюткі дзень, а вецер сёньня дзьме што трэба, і людзі ў прыбоі ня плаваюць і не замінаюць, катайся - не хачу, але ж, мабуць, патрэбна кансэрвавацца да налецьця.

Лета парадавала ў гэтым годзе, па ветры было раскошным, выкатаў увесь вецер, што змог, таму шкода зь ім расставацца.


Previous post Next post
Up