Прыехаў вось дадому са Славаччыны, зь Ясны, з курорту, мяне туды накіроўвалі падлячыць нэрвы і галаву:)
Ясна ня схібіла, апраўдала сваю назву, штодзень было сонечна, адпачыў, падлячыўся, прыехаў загарэлы, што з мора. Галава і нэрвы там лекуюцца ўміг, разнастайнымі мэтадамі, то ландшафтатэрапія, то фізічныя практыкаваньні, што лекар прапісаў, то працэдуры, то шпацыр перад сном, то час піць мікстуры, то эліксіры бадзёрасьці, то зёлкі, то бальзамы.
Але, можна сказаць, ад сьнегазалежнасьці я не вылекаваўся, хоць лекі і прымаў усе дні:), пазьней, калі ўцягнуся ў працоўны рытм, выкладу некалькі фатакартак.