http://music.fromby.net/article/934/ «Усё проста, - хвацка кажа Атмараві. - Пакуль акцэнт будзе рабіцца не на самім прадукце, а на асобе выканаўцы (яго якасьцях, пэўных поглядах) - мы будзем мець тое, што маем: карпаратывы як адзіны спосаб зарабіць грошы на музыцы. Прадукт, у сваю чаргу, павінен мець магчымасьць быць дасягальным па ўсёй краіне ў адзін і той жа час. Павінна быць добрая дыстрыбуцыя, рэкляма ў лякальнай прэсе, радыё і на тэлебачаньні (агульнанацыяльным таксама). Каб лякальны беларускі прадукт меў шанец на рынку - неабходна зьнічтожыць пірацкую дзейнасьць. Потым адразу трэба паспрабаваць арганізаваць агульгарэспубліканскія туры актуальных артыстаў. Такім чынам - ствараем дзеля выканаўцаў сытуацыю канкрэтнага вопыту і магчымасьць зарабіць на продажы дыскаў. І некаторыя ідэі, як усё гэта зрабіць, ужо ёсьць»
http://music.fromby.net/article/934/