Caribbean Island Hopping / Ад мора да мора

Dec 29, 2007 03:20



EN: Short summary records about last two weeks:
USA - USVI - BVI - Puerto Rico - Dominica - Antigua and Barbuda - USA.
15 days, 6 countries, no cruise ship - only airplaine, by car, on foot... :) I'll try to write more detailed stories later. Also the slide show is in preparation. Please enyoj few pictures in belarusian part of the report.
BE: Завершана амэрыкана-карыбская паездка. Мэтадамі “з кантынэнта на кантынэнт”, “ад мора да мора”, а пасьля і “з выспы на выспу”;) наведаны наступныя мейсцы / краіны:




ЗША:
Лос Анжэлас - сустрэча з Ціхім пасля палутарагадавога растаньня

Лас Вегас - што можа быць лепей за вячэрні шпацыр па Стрыпу і зачараваньне балетам фантанаў насупраць Bellagio.

Вашынгтон - з зямлі і пад зямлёю. Уразіла магчымасьць пабываць у “горадзе” пад Капітоліям з падземнымі калідорамі, офісамі сэнатараў і спецыяльным падземным цягнічком, што спалучае дзяржаўныя будынкі.


Выспы Цнатлівасьці - Амэрыканскія
Сзнт Томас і Сэнт Джон - плаўны пераход ад “цывілізацыі” да “альтэрнатыўнага” адпачынку. Вандроўкі па трапічным лесе і сустрэча з пляжам маёй першай закаханасьці.

Выспы Цнатлівасьці - Брытанскія

Тартола - дзень на яхце пад ветразем і наведваньне “выспы скарбаў”.

Пуэрта Рыка

Адмеціўся :). Разаслаў паштоўкі.


Дамініка
Краіна каб вяртацца! Адкрытасьць і ветлівасьць жыхароў. Адсутнасьць шырокіх пляжаў а таму і вялікага турызму. Затое зялёная, амаль не забудаваня выспа. Простыя але дастатковыя умовы (халодны душ, сетка ад маскітаў у драўляным склепіку-прыбудоўцы і трапічныя фрукты). “Оff the beaten track” і таму ідэальнае мейсца для адпачынку ад цывілізацыі.

Антыгуа і Барбуда

Ніводная вандроўка не абыходзіцца без непрыемных нечаканасьцяў - пра гэтую трэба будзе распавесьці асобна пазьней. Ледзь не застаўся сядзець на выспе з-за мясцовага каляднага “куратніку”:)

Зараз пераапрацоўваю ўражаньні. Вялікая колькасьць незвычайных сустрэч і гісторый. Запіс на тэматычныя вечары і слайдапрагляды адкрыты! Сьпяшайцеся, а тое на наступны адпачынак пацягне ;)

ЗЫ: Буду ў Менску да 5-га

вандроўкі, usa, caribbean, island

Previous post Next post
Up