Sunset in Paris / Вечар у Парыжы

Sep 12, 2010 02:15



EN: Here are few pictures from short walk between Gare de Lyon and Notre Dame de Paris.

BE: Ад Ліёнскага вакзалу да «кілямэтру нуль» перад Notre-Dame de Paris будзе ня больш за 15 хвілінаў шпаркаю хадою. Спачатку падаецца, што ўсе навокал сьпяшаюцца, як і падабае ў буйной метраполіі. Але можна прайсьці павольней, зрабіўшы пару зігзагаў паміж пляцам Бастыліі і Сенай. Тым прыемней знайсьці ўтульную кавярню, ці проста куток на беразе, каб адпачыць у праменьнях вячэрняга сонца.

Бераг Сены перад заходам - добрае мейсца, каб падняць настрой. Кожны адпачывае па свойму. Хтосьці сядзіць з кніжкаю альбо з плэйерам у вушах (ці і з тым і другім). Іншыя робяць вячэрнюю прабежку. Але большасьць, безумоўна, - гэта рамантычныя спатканьні.

Абасоблена і злучана адначасова, атрымоўваюць навакольныя асалоду ад гэтай вячэрняй ідыліі. Як звыкліся яны да позіркаў хімераў з даху Нотр Даму, так, падаецца, няма ім асаблівага клопату і з-за аб'ектыву фотакамэры.




У праменьнях вячэрняга сонца



На беразе Сены



Засяроджаныя на сабе
Previous post Next post
Up