19.06 акурат хацеў зрабіць псто пра паводку ў Эўропе. Але зрабіў псто пра сваю працу. Часу колькі дзен не было, праз працу, але вось зараз акурат сасьпеў час крыху напісаць пра агульнаэўрапейскі "пізьдзец", які напаткаў нас на шляху ў Харватыю.
Праз Польшчу (дзесьці ля Любліна) ішлі праз такі дождж, што я сапраўды нічога такого ня бачыў у жыцьці. Вады было па аўспух (глушыцель) колаў. Дайшлі да нашае кропкі першае ночы па шляху, калі ўжо дождж сьцішыўся, ды я прыкмеціў (выпадкова), што аўспух напалову закаркаваны травою ды брудам са шляху. Дзякую Богу, аж вада ў сыстэму ня трапіла і шчыра кажучы пашкажаваў, аж не пайшлі з джыпам. Але - добра. Славаччына мела лепшую сытуацыю за Польшчу, бо знаходзіцца ў гарох. Рака ля Кошыцаў, мне здаецца - гэта Тыса - даволі моцна пакінула сваі берагі, нават плынь зьмянілася.
А вось ва Ўгоршчыне сапраўды бедства. Праходзілі праз напаўзалітыя месцы, дзе жыхары абкладалі свае хаты мехамі зь пяском, ды што можа мех супроць воднае навалы?
Была вугорская тэлевізія, а калі мае тэлевізія, значыцца штосьці адбываецца адмысловае, бо калі неадмысловае, дык тэлевізія не праходзіць. Далей па шляху бачылі, як у рэгіёне (а гэта - усходнія рэгіёны, акурат прад украінскаю мяжою) прыходзіць вугорскае войска, запамятаў нават, як па-вугорску "піткая вада - ivoviz".
Вось дзесьці там ідзе дождж, хутчэй нават залева, годная ды моцная.
Крыніцы з вадой заштопаны брудам ды глінай, вескі ды нават вялікая Ньірэдзьхаза апынуліся амаль пад вадою. Там прызначана надзвычайнае становішча, таму на дапамогу ідзе войска.
Ды паліцыя.
Вось тут калісьці было поле, прыватные поле з кукурузай.
Зараз - возера. Каб ня ведаў пра поле, палічыў б, што шчупакі там ёсьць.
Парэшткі непагадзі.
Акурат бліжэй да ночы насунулася новая частка цыклёну.
На мяжы паміж Вугоршчынай ды Харватыяй (месца Шормаш) мы маем другую кропку да начаньня. Таму хутка схаваліся ў гатэль. Уночы палівала залева так, бы хтосьці нябёсы шырока расчыніў.
А вось тут наступны дзень ды Харвацкія шляхі.
Кажуць, штосьці кшталтам таго адбывалася ў Харватыі ды ўсходняй Сэрбіі. Але ліха нас абмінула, па аўспух у вадзе больш ня йшлі.