Як я ужо казаў, Кракаў - даволі цяжкі горад. Старыя будынкі паўсюль у старым месцы, прыкладам на Вялікім Торгу, Малым Торгу ціснуць. Часам мне здавалася, што гэтыя будынкі прымушаюць нахіліць голаў у вымушанай пашане. Да таго-жа дадаецца вельмі пахмурнае надвор"е. Вельмі ўразіў Вавель, былы каралеўскі палац. У Вавелю мы былі ўдзень, пасьля паўдню, а праз тое, што зьмеркавалі не заставацца на шчэ адно ночаньне ды рушыць ва Ўроцлаў, часу вельмі бракавала. Але сапраўды, Кракаў не адчыніць сваё сэрца ані праз тры дні. Па маім досьведзе, такія гарады, што вымагаюць адмысловай павагі ды пашаны, патрабуюць ня менш, як тыдзень. І толькі дзеля таго, каб іх сьцяміць. Магчыма праз тыдзень цяжар, які абрынуўся на мяне акурат у першыя імгненьні майго знаёмства, зьнікнуў б. Але, што мае, то мае. Кракаў - супер. Абавязкова зьвярнемся шчэ колькі разоў.
Ідзем далей.
Царква Сьв. Марыі на старым торгу ўноч.
Стары торг з галерэямі ды ратушай.
Усё да ванроўцаў ды падарожнікаў, нават белыя коні. Да-рэчы так было прынята ў старыя часы паводле каралеўскага загаду, толькі тады вандроўцаў ня было, ды
ня было вось такіх мяняльняў на галоўным пляцы
Ніколі не мяняйце грошы тут, бо рабуюць, ды да таго-жа ўсё паводле закону. Тут трэба крышачку ўвагі: па-першае глядзець, за колькі яны прадаюць ды за колькі купляюць, да якой колькасьці мена з купоўняй ды з якой на продаж. Напрыклад: да 4000 злотых (1000 эўра) мяняюць па 3,01, пасьля - па 3,51... Я пасьля Харватыі (ды ўвогульле Балканаў) запаволіўся, лепей казаць, згальмаваў. Ну не чакаў, хаця сам калісьці вандроўню ў Празе папярэджваў: "Не мяняйце грошы на Старамескім пляцы". А ў Кракаве трапіўся, як нейкі хлопча! Цікава вось што, замежнікі, якія сапраўдныя, яны асабліва не зважаюць дзе ды якая мена. Мяняюць ды ў кабак.
Тут ядуць пасьля паўночы. Кавярня робіць да другой. Акурат ля старога торгу.
Гандлярка абаранкамі. Абаранак гэткі-жа сымболь месца, як цмок.
Выява цмоку ў Вавелі.
Наша Пагоня. Вавель.
Яшчэ Пагоня на мурох.
Цмокава пячора. Вавель.
Помнік Грунвальдзе. Гэткіх помнікаў шмат па ўсёй Польшчы. І ў нас зьявяцца.
Стары торг ды помнік Адаму Міцкевічу.
Барбакан.
Тут вельмі любяць галубоў. Таму яны могуць завітаць нават у шапік.
Кота Кароля. Цікавыя пысы ў абодвух.
Чалавек са стрэльбаю, што йдзе ў "Коту Кароля".)))
Такі вось ён Кракаў.