Польшча. Кракаў

Feb 19, 2013 19:34

Кракаў - вельмі славуты, жаданы, вядомы, вельмі падарожны (я б казаў западарожны) горад Польшчы. Ён - каралеўскі, там можна пабачыць родную Пагоню разам з польскім арлом шмат дзе: прыкладам па-над выгбамі старога торгу, на мурох каралеўскага палацу ды на йншых мурох. Ня буду перказваць гісторыю, але горад сам-на-сам, ён, што тычыцца мяне, вельмі вяльможны, паважны, а таму даволі сьцюдзёны. І ня вінная тут зіма. Ён такім здаецца нават найсьпякотнейшым летам.
Зараз практычна.
Як да Кракава? Паводле нашых плянаў прад Кракавым мусіў быць Люблін. Але завея падрапаравала нашыя пляны, таму давялося зрабіць першае ночаньне ў вялікай вясковай сядзібе (або як гэта зараз папулярна ў нас - аграсядзібе) з назовам "Мажанна". Яно ды лепей, таму што за пару я паглядзеў, як такога кшталту бізнес захаўрушаны ў сьвеце, які блізкі да нармалёвага. Але пра "Мажанну" ды тое, як  гаспадар этна здалеў зьвязаць са звычайным сэрвісам "на шляху", будзе асобны псто.
Дык вось. Ад мяжы да "Мажанны" дзесьці ля 210 км. Мы йшлі праз:
Тэрэспаль - Мёнджыжэц Падляскі (шлях №2) - затым паваротка на шлях №19 - Радзынь Падляскі - Люблін - Неджвіца Дуга (якая падзяляецца на колькі Неджвіцаў - "Мажанна" у Неджвіцы Касцельнай). Можна ісьці праз Дамачава - Славатычэ, але не рызыкнуў, бо што частку бальшаку Славатычэ - Радзынь Падляскі яшчэ не дарабілі, і старая частка шляху - гэта сапраўдны ахтунг улетку. Што казаць пра зіму? Гэта першы дзень.
Другі дзень. Праз даволі непрыемную завею паехалі не нармалёвым шляхам праз Кельце, а крыху далейшым паводле GPS (тут першакроць лахануліся):
Неджвіца Касцельна - Жешув (шлях №19) - Тарнуў (бальшак №4) - затым ля Тарнува бальшак №4 ператвараецца ў шлях А4, які цягнецца ажно да Кракава. Адцінак ад Тарнува да Кракава пакуль бясплатны. Тут увага! Чамусьці ўсе новыя гатункі прогаў да GPS мяркуюць, што аўташлях ад Жэшува да Кракава й далей ёсьць дабудаваным! Трасца ім у вочы! Шлях А4 ад Жешува аніпаблізу дабудаваным! Я згубіў каля гадзіны пакуль шукаў правідловае выйсьце з Жешува на звычайны бальшак №4 да Кракава. Так, сапраўды, вялікую будоўлю аўташляха вельмі добра відаць. Каб ведаў, пайшоў б праз Кельце па наступнай руце:
Неджвіца Касьцельна - Красьнік (шлях № 74) - Кельце - Кракаў (шлях №7 ды S7). Я гэты шляхт ніколі не карыстаў, таму ня ведаю ягоную якасьць. Але 100% упэўнены, што гэты шлях нашмат шпарчэйшы.
Аўтамабільная навігацыя па месцы. Даволі цяжкая. Калі, вяльможнае спадарства, маеце гатэлік у центры месца, лепей мець усё-жа GPS, накшталт IGO Эўропа ці ягонага польскага аналёга. Калі-жа вы маеце нейкае мешкаваньне вон месца, можна й абысьціся. Мы с жонкай абралі сабе гатэль, як ужо вялося гару, у самым цэнтры Кракава, каб, па-першае, нармалёва пашпацыраваць позна ўвечар ды потым раніцою да 12.00, калі гатэльны пакой трэба ўжо бы вызваліць. Тут кожны вольны свае абраць. Гаворку-жа мы вядзем пра аўтамабільнае падарожжа. Таму наступная важная кропака - паркоўкі.
Паркоўкі. Паводле GPS паркоўкаў вельмі шмат у центры месца. Апроч звычайных амаль што кожны гатэль мае сваю ўласную. Содзень каштуе 40 злотых, гадзіна штосьці кшталтам 4 злотыя. Апроч пляцаў пад аховаю, шмат месцаў да паркаваньня ўздоўж ходнікаў (кошт гадзіны ля 3 злотых) - сплата вядзецца праз паркаматы. Але такія паркоўкі лімітаваныя часам, напрыклад у цэнтры пакінуць аўто можна толькі на гадзіну ці дзьве найдаўжэй (не паўсюль).
Гатэль. Як вялося гару, мы абралі "Бэст Вэстэрн Стары Горад", 3 зоркі, акурат насупроць фартэцавых муроў, уздоўж мярэжы трамваю. Кошт - 279 злотых за дзьве асобы разам са сьняданкам, плюс 40 злотых паркоўка ад 12 да 12.00 з дзьвюх гадзінавым бонусам: г.зн. ад 12.00 да 14.00. Пакою ў гатэлі даволі да файнага сну, але як шыбы з боку трамвайнае мярэжы, даволі гучна, асабліва раніцой. У пакоі дармовая гарбата ды распушчальная кава, электраімбрык. Лядоўні ці мінібару, натуральна, няма ды й ня трэба. Гатэльную рэстарацыю мы не разглядалі дзеля вячэры, але сьняданьне - швэцкі стол (буфэт) было вельмі пажыўнае. Гатэль дае дармовыя ўлёткі з плянамі месца. Рэцэпцыя файна валодае ангельскай мовай, але, як ведаеце добра нашую (калі чытаеце гэта, то - натуральна ведаеце) праблемаў спаразумецца няма. Вось гэтая ўлётка з сэрыі "In yout pocket":


Плян старога месца: 1 - непасрэдна старое месца; 2 - каралеўскі палац; + - гатэль "Бэст Вэстэрн Стары Горад".


У наступным псто - фоткі, назіраньні.

Кракаў, Вандроўня, Падарожжы, Польшча

Previous post Next post
Up