Мапы. Харвацка-Басанскае паміжмежжа.

Nov 30, 2012 23:02

Напачаку насам - мапа.


Чорным рысамі пазначаны руты, якія варта было б прайсьці да чалавека цікаўнага ды вандроўнага, ды які мае ўсё падставы, каб трапіць у Гаспадарства БіГ. Месцы, якія я падкрэсьліў зьяўляюцца сваеасаблівым "amust", адно што забыўся на адно незвычайнае месца, але яго вельмі латва знайсьці на пададзенай мапе. Зараз крыху камэнтароў:
1) Мостар - псто было ўжо. Першая ды абавязковая кропка. Прад Мостарам сьлед наведаць: Пачытэль (пісаў), Жытамысьліч (адроджаны манастыр), Благай (магаметанскае сьвятое месца, дзе гісторыя сэрбаў ідзе разам з гісторыяй башнякаў).
2) Паміжгора (Меджугор"е) - месца сьвятое да ўсіх каталікоў ды вуніятаў, месца зьявы Найсьвяцейшае Панны Боскай. Бліжэй да Народзінаў Хрыстовых напішу падрабязьнейша, разам са здымкамі. Пакуль - нельга. Да-рэчы, Паміжгору мага зьвязаць з Мостарам, ня вельмі далёка. Як прыдзецё да таго, акурат прад 15 км. да Паміжгоры ўбачыце "агратурыстычаскае" ці этнападарожнае месца з назовам "Etnoselo Herceg". Вельмі смачная рэстарацыя з мясцовымі стравамі. Кошты - эўрапейскія, але вартыя таго. Калі няма дзякі да Мостара пасьля Паміжгоры, тады варта наведаць Вітыну - вадаспасды ракі Кравіца. Падобныя да Плітвіцкія Азёры ў Харватыі, але меншыя ды можна купаццО.
3) Калі ў Мостар пойдзеце праз пераход "Црвені Гырм - Crveni Grm", зірніце на мапу крышачку гару (паўночнаруч). Убачыце месца Веляцы - Veljaci. Гэта вапаспады "Кочуша". Насамрэч вадаспады ня вельмі, але варта зазірнуць у старыя млыночкі. Вельмі рамантычнае месца.
4) Трэбіне (крыху пісаў ужо). Калі апынецёся там, абавязкова наведаць месцы - Тврдош (манастыр, дзе калісьці правіў службу Сьвяты Васіль Астроскі), Мрконічы (там нарадзіўся Сьвяты Васіль Астроскі ды дагэтуль існуе магіла ягонае Маці), а на месца роднай ягонай хаты мае царква. Потым - месца Завала - яшчэ адзін манастыр. Ды пячора ВЕтраніца. Завала ды Ветраніца ўжо належаць да Фэдэрацыі, а Трэбіне, Тврдош ды Мрконічы - да Гаспадарства Сэрпскага.
Пазначана лічбамі:
(1) На мапах звычайна няма пераходу, але на самой справе там мае пераход. Завецца "Трэбімля" з  боку БіГ ды "Долі" з харвацкага боку. Да 2011 гэта быў мясцовым пераходам - толькі да тутэйшых. У 2012 яго наменавалі міжнародным... Але сьвятло падае гэнэратар. Няма грошай, каб падвесьці "ляктрычны" дрот.
(2) Далей на поўнач ад Мостара - вельмі латвы шлях да Сараева ды да вельмі смачнай ва ўсім Гаспадарстве ягняціны.
(3) Як у Трэбіне, вельмі раю харчоўню "Стара Хэрцэгавіна". Акурат колькі км. да чарнагоравага пераходу.
Па некаторых месцах складацьму падрабязьнейшыя ПСТО.

БіГ, Вандроўня, Практычны дапаможнік, Харватыя

Previous post Next post
Up