Sep 19, 2024 22:56
таго, ці варта пераехаць на пмж у вёску, вам давядзецца звыкнуць да вельмі шмат-якіх рэчаў, якія ў гарадох проста немагчымыя.
Галоўнае! З тутэшымі амаль немагчыма пра штосьці дамовіцца. Трэба вам, напрыклад, завярнуць зямлю і падрыхтаваць пляцоўку пад будаўніцтва. Вам даюць нумар дзядзькі-класіка-гэтай працы. З дзядзькай (ягонае прозьвішча звычайна на -віч, ці на -скі) вы едзеце на пляц і кажаце, што трэба зрабіць. Дзядзька кажа, што «няма бяды, зробім, я ператэлефаную». І не тэлефануе. Увогуле. Ніколі. Пакуль ты сам не набярэш нумар. І празь месяц дзядзька кажа, што ўсё, у суботу. Але трэба заўсёды ўдакладніць, у якую, канкрэтна суботу... Блядзь!
Але выйсьця няма, бо гэты дзядзька ведае цудоўна тутэшыя ландшафты у розьніцу ад булдонаў з «автоколоны», і толькі ЁН можа зрабіць усе добра і нават артыстычна, ды яшчэ па добрым кошце. Таму. Давядзецца трываць і чакаць!
Гэта прыклад, які можна экстрапаляваць амаль на ўсё - ад будоўлі падмуркаў і сьценаў хаты да капаньня калодзежаў.
Неяк так.
Вёска