Бульба!

Aug 30, 2024 01:34


Я звыклы да таго, што ўсе расьліны трэ паліваць, каб яны расьлі. Але ў нашых «ебянёх» бульбу паліваць ня трэба. Так кажуць.

Ну, мы яе й не палівалі. Зь суседняга лесу прылезла пустазельле: дратоўнік, лебяда, нейкая расквецістая х*йня, якой назвы ня ведаюць нават «кантралёры», прыгожыя дробныя ды буйныя палёвыя кветачкі, што ў Менску прадаюцца ў пакоўках 10гр у краме «несеньне» авд назвай «полевые цветы» і нешта іншае.

Сусед, які нам дапамог пасадзіць бульбу з дапамогай трактару ў траўні, пачухаў патыліцу і сказаў: «трэба гэную х*йню скасіць, бо капалка ня возьме». Таму да панядзелка трэ лясныя «травы» скасіць. Я б іх яшчэ ў ліпені скасіў, каб ведаў. Добрая навіна ў тым, што менавіта праз палёвае пустазельле дзікі не прагнулі нашае бульбачкі!

Бульбіён, Вёска

Previous post Next post
Up